ануча. Калі німа вяроўкі, дык дай хоць які абрывак. В. Старына.
Абрываць,-цца, дзс. (зак. абарваць, -цца, прм. абарваны)—обрывать, обтрепывать одежду. Чыста ўсю адзежу абарвоў у леся. Абарвоўся, аж страмна глядзець. Нашто табе абрываць ніткі? Ходзіць абарваны, ік той старац. В. Старына.
Абрывіна, ы, ж.—лощина у горы. Скінаўся з гары ў вабрывіну. В. Забалоцьце, Сьміл. р.
Абрыдаць, дзс.—надоесть, опротиветь. Казоў, казоў—аж абрыдала яго слухаць! В. Старына.
Абрыдлівы, абрыдоны, прм.—надоедливый. Абрыдлівы, нягодны ён хлапёц. В. Скрыль, Пух. р. Якоя-ж абрыдоная дзіця, пярастань ты дурэць! В. Старына.
Абрындвацца, дзс.—обрываться махрами. Доўгая спадніца абрындваяцца. В. Скрыль, Пух. р.
Абрыскаць,-цца, дзс. (прм. абрысканы)—обрызгать,-ться. І калёса абрыскаў, і сам абрыскаўся ў гразь. Абрысканая хуста дажджом. В. Старына.
Абрэзкі,-каў, мн.—обрезки. Кравец нарабіў абрэзкаў. Усё пашло на'брэзкі. В. Матарова, Сьміл. р.
Абскубаць, дзс. (зак. абскубці)—1) обрывать, выдёргивать. Добра абскубі хіб у парсюка: там вялікая шчаціньня. Ня магла яна чысьцей абскубці курыцы. В. Старына —2) оправлять воз или стог сена, соломы. Абскубаць воза ня трэба: сена ня будзя цярушыцца. Абскубі воз, ато ў пуню ня ўлезя. В. Старына.
Абслухоўваць, дзс. (зак. абслухаць) — выслушивать. Во калі добры дохтар: абслухая й распытая праз усё. В. Старына.
Абсмоктваць, дзс. (зак. абсмактаць, прм. абсмоктаны)— обсасывать. Дай малому костку абсмактаць. Абсмоктаныя косьці выкінь. В. Старына.
Абсмэркаць,-цца, дзс. (прм. абсмэрканы)—обсморкать,-ться. На што ты мне бот абсмэркаў? Вой як ён абсмэркаўся! Так і ходзіць абсмэрканы. В. Старына.
Абстругаць, дзс. (прм. абстругады)—обстрогать. Гладзінька абстругоў дошку. Абструганыя абручэ папсавоў. В. Старына.
Абстрыгчы,-чыся, дзс. — обстричь, -чься. Трэба абстрыгчы мальца і самому абстрыгчыся. В. Старына.
Абсудзіць (асудзіць), дзс.—осудить судом. Дарма што й поп, але абсудзіў чалавек яго. Асудзілі за патраву. В. Старына.
Абсыпацца, дзс. (зак. абсыпацца)—опадать (о листьях). Абсыпаяцца ўжо лісьця. В. Старына.
Абсыпаць, дзс. (зак. абсыпаць)—осыпать. Абсыпалі хату прызбаю. В. Старына.—Абсыпала губы, плечы—появилась сыпь на губах или на другом месте. Малому абсыпала ўсе губкі. В. Старына.
Абсыхаць, дзс. (зак. абсохнуць)—обсыхать. Трэба расставіць снапэ, каб троха абсохлі. В. Старына.
Абсячы, дзс.—обрубить. Хіба каб лёд абсячы, ато можна кінуцца ў колодзіж. В. Старына.
Абтынкаваць, дзс. (прм. абтынкованы)—оштукатурить. Калі абтынкаваць хату, дык яно лепяй. В. Старына.
Абудавацца, дзс.—обстроиться. Кругом усе людзі абудаваліся. Абудавоўся, як мая быць. В. Старына.
Абудзіць, дзс.—разбудить. Нашто ты абудзіў дзіця? В. Старына.
Абурыцца, дзс.—возмутиться, притти в негодование. Ік абурыўся на міне дзядзька, ды давай лаяцца! В. Старына.
Абурыць,-цца, дзс. (прм. (абураны)—обрушить,-ться; обвалиться. Вецяр абурыў слуп. Хата зараз абурыцца. Азярод так і ляжыць абураны. В. Старына.
Абух, а, м. обух. Але крэпкі абух у тваём тапары. В. Старына.
Абуць у лапці,—провесть в денежных делах; обманом довесть до нищенства. Ня выбірайця етага п'яніцы за прадсядацяля: абуя ён вас у лапці. В. Старына.
82 👁