Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Набадзяцца 163 __________ Навалая Набадзяцца, дзс.—наволочиться. Haбадзёўся ён па сьвеця шмат. B. Старына. Набугчы, дзс.— 1) набежать на кого. Собіла яму набегчы на дзіця.— 2) перепасть в руки чему: деньгам и пр. Калі-ня-калі й набяжыць якая капейка. В. Старына. Набедавацца, дзс.—натерпеться бед, горя. Набядавоўся чалавек бяз хлеба. В. Старика. Набердкі, дак, мн.— шлея. Справіў сырымятныя набярдкі каню. Запрог хамут бяз набярдак. В. Старына. Набівацца, дзс. (зак. наб/цца; — напрашиваться. Ашчэ с сваім дабром ды буду набівацца! Я ня прасіў яе, яна сама набілася мне с сваею работаю. В. Старына. Набгліцы, набілкі, наб/льніцы, мн. — рамка для бёрда в кроснах. Зрабіў новянькія набіліцы ў кросна. В. Крамяні, Пух. р. Вузкія набілкі: бёрда ня лезя. В. Старина. Пакалоліся набільніцы, ткучы кросна. В. Востраea, Сьміл. р. Набіраць, дзс. (зак. набрацьу— покупать материю. Паедам на места дзеўкам набіраць на катанки Наброў корту на штанэ. В. Старина. Набщца, дзс. — найти толпой. У хату набілаея народу, аж ня пралезьці. В. Старина. Набщь, дзс. — побить. За што ты набіў хлапца майго? В. Старина. Набліжацца, дзс. (зак. набл/зіццаў)— подходить близко (о предметах в большом количестве или одиночных, но громадных). Набліжаяцца войска. Саўсім наблізілася хмара. В. Старына. Наблудзіць,-цца, дзс.—наблуждать, -ться. Ну й наблудзіліся мы ў леся здорава, чуць на бераг выбіліся! Наблудзілі мы тую ноч, пакуль на дарогу ўзьбіліся. В. Старына. Наблутаць, дзс. — напутать. Як ён зьвіў етыя ніткі на клубок: не'к наблутаў ды й толька! В. Старына. Набой, ю, м.— заряд в огнестрельном оружии. Цэлы набой усадзіў у зайца. В. Старына. Набохацца, дзс. — налопаться; Набохаўся, аж прэ з яго. В. Старина. Набраклы, прм. — набухший. Набраклыя дрова, дык яны ня гараць. Набраклы дуб цяжкі. В. Старына. Набракці, дзс. — набухнуть от воды, от сырости. Ня кідай дошчак на дварэ, а то могуць набракці. Набраклі дзьверы. В. Старына. Набрахаць, дзс. — насплетничать. Чаго толька ня набрэшуць людзІ! В. Старына. Набрацца, дзс. — 1) много наесться. Наброўся, ік тая сьвіньня. Наброўся, ік жаба гразі. — 2) много потрудиться, нагореваться. От наброўся, пакуль прышоў дамоў па етакуй благой дарозя! Наброўся чалавек гора. В. Старына. Набрмдаць, дзс. — сильно надоесть. Ну й набрыдаў-жа ты мне, чалавеча! В. Старына. Набрыняць, дзс. — набухнуть от сырости. Двьверы набрынялі, дык ня зачыняюцца. В. Старына. (Пр. Набракці). Набурыць, дзс. — намочить в постель. Хлапец набурыў у ложак. В. Старына. Навадз/цца, дзс. — 1) много поводить кого. Навадзіўся я коняй, кароў наганёўся, i ўсяго нарабіўся.— 2) наесться чего жидкого. Навадзіўся сыты; навадзіўся кісялю. В. Старына. Навадзіць, дзс. — 1) много поводить кого. Колька ты там навадзіўтаго каня? — адно лета. — 2) налить, наполнить сосуды жидкостью до краев. Навадзілі міску журы. В. Старына. Наважыць,-цца9 дзс. — решить,-ться. Як наважыў, так i зрабіў. Наважыўся-такі паставіць на сваём. В. Старына. Навалаводзіць,~цца, дзс.—наводить, навозиться. Навалаводзілі яны міне, пакуль я дабіўся свайго. Мала я навалаводзіўся з імі? В. Старына. Навалач, ыУ ж. — презр., — пришедший со стороны человек. Прыцяглася навапач на нашу галаву! В. Старына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзс.—наволочйться, наб^гчы, наблізіццаў, набіцца, навадзіцца, нек
8 👁
 ◀  / 330  ▶