Старонка 172
◀ / 330 ▶
Мітусіцца, дзс.—1) рябить в глазах. Уваччу мітусіцца—нічога ня бачу.—2) суетиться. Бегая, мітусіцца па хаця. В. Старына. Міханоша, ы, м.—носильщик мешка с собранным подаянием, когда „каня водзяць“, „казу водзяць“, а также и при „валачобніках“. Назьбіралі шмат, аж міханоша замарыўся. В. Старына. Млець, дзс.—обмирать, млеть. Аж млея баба, ік убачыла свайго мужыка. В. Старына. Млечны, прм.—молочный. Добрая, млечная карова іх. В. Слопішча, Шацк. р. Мліва, а, н.—молотьё. За мліва заплаціў хунтамі. Мала было мліва, дык, ік бачыш, змалоў сваё. В. Старына. Млосна, прс.—дурно, тошно. Аж млосна робіцца ад гарачыні. В. Старына. Млосьць і, ж.—расслабление. Млосьць нейкая, ня хочацца й кратацца. В. Старына. Млын, у, м.—мельница. Павязу ў млын малоць. Шмат хурманак каля млыну: мусіць завозна. В. Старына. Млявасьць, і, ж.—изнеможение от жары, истома. Горача, млявасьць бярэ, нічога ня хочацца рабіць. В. Старына. Млявы, прм.—томный, расслабленный. Саўсім млявы зрабіўся, і з места падняцца ня магу. В. Старына. Мова, ы, ж.—способность слова. Сымону отняло мовы: нічога ня гаворыць. Каб табе мовы заняло! (кляцьба). В. Старына. Могілкі, лак. мн.—кладбище. Уночы страшна йці на могілкі. Каля могілак пасяліўся й ня баіцца. В. Старына. Мода, ы, ж.—повадка. Папоў моду—чужую канюшыну травіць. Дурная ў яго мода: пастаянна ету папяросу цягня ды цягня. В. Старына. Можа, (скар. мо') прс.—может быть, возможно. Можа й так добра будзя. А можа й мне пападзе рублёўка! Мо' й так, а ня ведаю. В. Старына. Мой, мая, займ.—вместо выражений: мой мужык (муж), мая жонка (жена). А мой сягоньня паехаў у дрова. І мая-ж етак сама выдумая нейкаю паветру ды носіцца. В. Старына. Моль, і, ж.—моль (Tinea). Моль у каморы чыста ўсю адзежу паела. В. Старына. Момант, у, м.—момент. У момант усё гатова. В. Старына. Мора, а, н.—море. Далёка туды ехаць, аж за мора. Добра коні ходзяць, ік па моры. В. Старына. Морг, а, м.—мера земли=0,71 гк. =2/3 дзес. Яму на прырэзках папоўся морг добрага сянакосу. Пасеяў два марге жыта. В. Старына. Морда, ы, ж.—1) морда животного. Калі кот напаскудзіць, дык вазьмі да мордаю вытаўчы тоя места, дык боляй ня будзя етак рабіць. У сабакі нашага маленькая морда.—2) физиономия, харя. Дай яму ў морду! Чаго ты крывіш сваю тоўстаю морду? В. Старына. Моркаўка, і, ж.—морковь огородная (Daucus Carota L.). Парасла моркаўка, ік таўкачэ. В. Раўнапольле, Сьміл. р. Моршчыцца, дзс.—морщиться. Чаго ты моршчысься: бяры ды еж. В. Старына. Мотар, а, м.—палка для носки ушатов, ведер. Паламоўся мотар, нясучы цэбар. Маўчы, ато заробіш мотара! В. Скрыль, Пух. р. Моташна, прс.—тошно, тоскливо. Галава баліць, дык і моташна. В. Старына. Мотуз, а, м.—шнурок, отрезок веревки. Парвоўся ў прасьніцы мотуз. Мотузам атсьцёбаў малога. В. Старына. Моўчыкам, прс.—молча. Сядзі моўчыкам, дык лепяй будзя. В. Старына. Моц, ы, ж.—1) мощность, сила. Ня думайся, ён мая вялікаю моц: яго ўсе баяцца.—2) крепость. Квас увайшоў у самаю моц. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 330 ▶