Старонка 173
◀ / 330 ▶
Моцна, прс. —1) сильно. Моцна выцяў, аж сіняк усхапіўся.—2) громко. Чытай моцна, каб усе чулі. —3) шибко. Коні бягуць моцна. В. Старына. Моцны, прм.—мощный, сильный. Моцны стук. Моцны мой божа! — 2) крепкий. Моцны квас. В. Старына. Мошчаны, прм.—с выстланным полом. У Базылёвых мошчаная хата. В. Старына. Мудраваньне, я, н.—излишняя выдумка. Лішняя мудраваньня—дураваньня. Прык. В. Старына. Мудраваць, дзс.—мудрить. Ня мудруй надта, рабі папросту. В. Старына. Мудрыцца, дзс. — ухищряться. Ат пылу стала так цёмна, што як ні мудрыся — нічога ня ўбачыш. В. Старына. Мудрэй, прм. в. ст.—мудрее. Мудрэй над яго ў нас нікога німа. Наш Андрэй усіх мудрэй. Прык. Х. Самін, Пух р. Мужчынка, а, м. — ласк., мужчына. Глядзіця-ж, мужчынкі, каб прышлі ка мне на работу! Мужчынкі, памажыця ўскінуць мяхе на воз! В. Старына. Мужык, а, м.—супруг, муж. Жонка й мужык—роўныя яны абоя. Здаровая яна баба: пяражыла двух мужыкоў. В. Старына. Музыка, і, м.—музыкант. На йгрышча хлопцы нанялі музыку. На вясельлі ігралі два музыкі. В. Старына. Мука, і, ж.— мученье. Адна мука з ім—ды годзя. В. Старына. Найдзяш мукі на свае рукі. Прык. В. Запярыньне, Пух. р. Мука, і, ж. (пам. мучка)—мука. Калі мука цячэ, дык і няўмека сьпячэ. Прык. Х. Самін, Пух р. Беліңькая наша мучка. В. Старына. Мукаць, дзс.—мычать. Мукая галодная кароўка. В. Старына. Мулка, прс. — 1) твердо, жестко. Мулка спаць на етум ложку.— 2) тяжело, трудно. Як яму мулка брацца за работу. Але як табе мулка ўставаць! В. Старына. Мульгацца, муляцца, дзс.—тяготиться, не желать чего. Толька мульгаяцца, ік скажуць яму што рабіць. Нечага муляцца: табе дасталося, дык і бяры. В. Старына. Муляваць, дзс. (прм. муляваны) — расписывать красками; рисовать. Пападзе які карандаш ці вугаль ды мулюя. Справіў муляваны вазок. Муляваныя лаўкі. В. Старына. Муляк, а, м.—натёртое место. У каня на сьпіне ат кульбачак муляк. В. Старына. Муляр, а, м. — печник. Трэба пазваць муляра печ пастроіць. В. Старына. Муляцца, дзс. безас. — очень хочется чего. Вот яму ўсё муляяцца: хочацца ета ўзяць. Ах, як табе муляяцца, каб уцячы с хаты! В. Старына. Муляць, дзс.—натирать. Бот муляя нагу. В. Старына. Мур, у, м.—1) каменная стена. Кругом вастрога высокі мур.—2) каменный дом. У муры жыць няздорава. В. Старына. Мураванка, і, ж.—небольшая кирпичная постройка. У саўхозя пчолы на зіму ставяць у мураванку. В. Старына. Мураваны, прм.—сделанный из кирпича, камня. У горадзя ўсе дамэ мураваныя. В. Старына. Мураваць, дзс.—строить из кирпича, камня. Муруюць новыя казармы. В. Старына. Муражына, ы, ж. (пам. муражынка)—луговое сено лучшего качества без примеси другой травы. Вот дзе добрая сена: адна муражына! Дай жарабяці муражынкі. В. Старына. (Пр. Мурог). Мураніца, ы, ж.—кирпичный (каменный) дом. Панскаю мураніцу занялі пад школу. В. Старына. Мурашнік, у, м.— муравейник. Ня 'гледзіўся ды лёг каля мурашніку. Скочыў у мурашнік з нагамі. В. Старына. Мурзаты, прм.—с запачканным ли
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 330 ▶