Мігацець, мігцець, дзс.—ярко блестеть; сверкать. Пачысьціді самавар — аж мігціць. Зорка мігаціць. В. Старына. Мігт, у, м.—миг. У вадзін мігт зрабіў. В. Старына. Між, прыйм. з творн. скл.—между. Між градамі й каноплямі пасеям бобу. Хай ета будзя між намі, каб боляй ніхто ня ведаў. В. Старына. Міжыкалядзь, і, ж. — святки от рождества до крещения; в это время бывает много примет относительно работы и удачы в хозяйстве, в скоте. На міжыкалядзь ня можна шыць. На міжыкалядзь увечара ня можна прасьці. В. Старына. Мізэра, ы, аг. (лацінск. miser) — жалкий, худой. Вот урадзіласі мізэра! В. Крамяні, Пух. р. Мізэрны, прм. — жалкий, худой. Якоя-ж мізэрная дзіцянё! В. Старына. Мікаць, дзс. (зак. мікнуць) — запинаться, неясно говорить. Ня вучыся, ік цялё, мікаць. Нешта мікнаў ён, я й нічога ня панёў. В. Старына. Міласьлівы, прм.—милостивый. Такая добрая міласьлівая кабета! В. Старына. Міласэрдзе, я, н.—милосердие. Кат ты: німа ў цібе міласэрдзя. Сястра міласэрдзя. В. Старына. Міліца, ы, м.—милиция. Пайду заяўлю на цібе ў міліцу. Міліца цібе арыштуя. В. Старына. Мілка, і, ж. — милочка. Мілка ты мая! В. Старына. Мілы, прм. (скар. міл) — милый. Мілы ён чалавек, мілая жанчына. Воўку і куст міл. Прык. В. Загай, Пух. р. Мількаць, дзс. (зак. мількнуць)—мелькать. Мількая нешта, а ня разабраць, што яно. Нешта мількнула ў кустох: мо' часам воўк. В. Старына. Мінаць, дзс. (зак. мінуць) — миновать. Нікога ня буду мінаць, к усім буду заходзіць. Добра, каб мінула нас ета ліха! В. Старына. Міндаль, й, м.—медаль. Пачапіў на грудзі залаты міндаль. У яго ўсе грудзі ў міндалёх. В. Старына. Мінісьцер, а, м.—министр. Ня дапускалі даўней ня толька да цара, а й да мінісьцяра. Шалёны быў нейкі мінісьцяр. В. Старына. Мінтрэга, і, ж. (польск. mitręga)—задержка, тревога. Паднялі мінтрэгу на ўсё сяло. В. Старына. Мінтрэжыць,-цца, дзс. (польск. mitręžyć)—тревожить,-ться. Нашто мінтрэжыць хворага чалавека? Німа чаго тут лішня мінтрэжыцца. В. Старына. Мінуціна, ы, ж,—увел. от минута. І мінуціны німа яму, каб сесьці ды пасядзець. В. Старына. Мінуцінка, і, ж.—уменьш. от минута. Вот пачакай адну мінуцінку, я зараз кончу рабіць ды пойдам разам. В. Старына. Мінушкі, шак, мн. — селезёночник (Chrysosplenium alternifolium L). В. Блужа, Пух. р. Мір, у, м.— 1) мир—покой. Зараз вайна кончыцца, тады зробяць мір.—2) громадное собрание народа. Ета-ж мір народу саброўся. В. Старына. Міраваньне, я, н.—помазание миром. Сягоньня на вячэрні будзя міраваньня. С. Дукора, Сьміл. р. Мараваць,-цца, дзс. — помазывать,-ться миром. Поп ік стоў міраваць, дык ён і ўцёк, ня захацеў міравацца. В. Старына. Міравіны, н, мн.—мировая. Давай зробім міравіны, ды ня будам боляй сварыцца. В. Старына. Міргаць, дзс. (зак. міргнуць) — 1) моргать. Ня міргай ты часта вачамі. Міргнуць вокам ня ўсьпеў, ік ён ужо тут.—2) давать знаки морганьем. А ён збоку стаіць ды міргая мне, каб я маўчоў. В. Старына. Міса, ы, міска, і, ж,—миска. У міся падала на стол яешню. Ізьзёў міску булёну. В. Старына. Місюгін, а, м. (з яўрэйск.)—сумашедший. Місюгін еты халерны ашчэ хацеў падманіць міне! В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
103 👁