Старонка 162
◀ / 330 ▶
Лотаць, і, ж. — раст., калужница (Caltha palustris L) Б. Запярыньне, Пух. р. Лоўж, лаўжа, м. — куча хворосту. Гальлё пасьцягвалі ў лаўжэ. В. Старына. Лоўка, прс.—ловко, отлично. Лоўка ты зрабіў сундук. В. Старына. Лоўкі, прм. (скар. ловак)—1) ловкий (человек). Лоўкі хлопяц—маладзец! Ловак, як вол да карэты. Прык. С. Навасёлкі, Пух. р. —2) о вещи: удобный для обращения, брания. Лоўкі зуслончык выдзялаў. Лоўкая сякерка. В. Старына. Луб, а, м.—луб. С аднаго луба пашыў дзьве каробкі. Дождж цэдзіць, ік із луба. В. Старына. Лубаваты, прм.—твердый, подобный лубу. Лубаватая, падла, кара! В. Слопішча, Шацк. р. Лубін, у, м.—лупин (Lupinus L). Ня хваціла свайго лубіну пасеяць на'дной палося. В. Старына. Лубка, і, ж.— лубок, лубяная коробка. Сьвяньціць нанесьлі ў лубца. В. Матарова, Сьміл. р. Лубяніць, дзс.—об яйце: издавать глухой звук. Пуха ў тваём яйцы, ік дошка, лубяніць. В. Старына. Лубянка, і, ж. — 1) коробка, ёмкостью 5—6 гарнцев. Журавін назьбіралі цэлаю лубянку. С. Дукора, Сьміл. р.—2) колыбель из лубка. Дзіця ляжыць у лубянца. В. Старына. Лубяны, прм. — лубяной. Лубяная каробка. Лубяная калыбель. В. Старына. Луг, у, ж.—щелок. Лугам змыла галаву. Трэба нарабіць лугу на плацьця. В. Старына. Лудзіць, дзс. — зря терять время. Ня лудзіця часу дарам, а рабіця што-небудзь. В. Старына. Лудня, і, ж.—потеря зря времени. А, з етакаю работаю толька адна лудня! В. Старына. Лужына, ы, ж.—лужа. Каля ганку стаіць лужына вады. В. Старына. Лузаць, дзс. — очищать от шелухи. Бяры, лузай пасолю на полудзянь. В. Старына. Лук, а, м.—лук со стрелой (детская игрушка). Хлапцэ страляюць з лука. В. Старына. Лука, і, ж.—изгиб реки. На луцэ парасла добрая трава. С. Амельна, Пух. р. Лукатка, і. ж. — зигзаг, Дарога цягняцца лукаткаю. В. Старына. Лукашачкі, чак, мн.—маленькое корыто для корма курей. Лукашачкі раскалоліся; німа ў чом курэй пакарміць. В. Белае, Пух. р. Луна, ы, ж. — несчастие, бедствие. Луна нейкая найшла: мошка ўсё ў полі паела. В. Старына. Лупаты, прм. — 1) с большими некрасивыми губами. Дзеўкі ня любяць лупатага. В. Старына.— 2) пучеглазый. От лупаты: вочы ўсяроўна, ік наверся растуць! В. Раўнапольле, Пух. р. Лупіцца, дзс.—сильно кричать. Чаго ты лупісься, ік у леся? В. Старына. Лупіць, дзс.—1) сдирать кожу. Разьнік лупіць карову.—2) брать высокую цену. У крамя за малую глупасьць лупяць, колька хочуць. В. Старына. Лупцаваць, дзс. (аднакр. лупцануць)—хлестать плетью, палкою. Уп'ецца ды лупцуя сваю жонку. Вось лупцану табе важкамі! В. Старына. Лупцоўка, і, ж.—битьё. Маўчы, ато дам добраі лупцоўкі! В. Старына. Лупы, луп, мн.—большие некрасивые губы. Чаго надзьмуў свае лупы? (зн. обиделся). В. Старына. Луска, і, ж.—1) чешуя. Абскрабі с сялядца луску. — 2) шелуха. Насеньнікі—адна луска. В. Старына. Луста, ы, ж.—ломоть хлеба. Хоць у руках луста, але грошаў пуста. Прык. В. Сьвінка, Пух. р. Лут, а, м., луціна, ы, ж. — лыко с молодой липки. Вот доўгая луціна! Выразаў добры лут, будзя чым лапаць падплесьці. Хлопяц выцягнаўся, ік лут. В. Старына. Луцьце, я, н. зб.—гл. Лут. Купіў на месьця луцьця на лапці. Паедам у луцьця (зн., драть лыко). В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 330 ▶