Лісьлівы, прм. — льстивый А якая ты лісьлівая! В. Слопішча, Шацк. р. (Пр. Лісавы)
Лісьце, я, н. зб.—листья. Нашы паехалі ў лес зграбаць лісьця. В. Старына.
Ліха, а, н.—злая беда, несчастье. Ат ліха ціха, але й дабра ня чуваць. Прык. В. Старына.
Ліхадзей, я, м.—лиходей. Ня давай свайму ліхадзею нічога. В. Старына.
Ліхата, ы, ж.—гл. Ліха. Ета-ж трэба, етакая ліхата найшла. В. Старына.
Ліхенькі, прм.—худенький, слабенький. Мой сынок, які ты ліхенькі! скажы, што ў цябе баліць? Б. Клятное, Пух. р.
Ліхі, прм.—злой, плохой. Ліхога й сьмерць ня бярэ. Прык. У ліхую гадзіну прышоў ты, чалавеча! В. Старына.
Ліхтар, а, м. (польск. lichtarz, з ням. Leuchter)—фонарь. Закураў ліхтар. В. Старына.
Ліцаваць, дзс. — перешивать наизнанку. Лепяй новая шыць, ік старая ліцаваць. В. Старына.
Ліць,-цца, дзс.—лить,-ться. Лі ваду на рукі, а ня ў цэбар. Я добра лею. Із міскі леяцца на стол, а ты ня бачыш. Боляй ліця, ня шкадуйця. В. Старына.
Лічба, ы, ж. (польск. liczba) — число. Скажы, якая ета лічба? В. Старына.
Лічыць, дзс.—считать. Лічы так: раз, два—булдава; тры чатыры—пачапілі; пяць, шэсьць — хлеб есьць; сем, восім—сена косім; дзевяць, дзесяць — торбу вешаць (або ў насьмешку: дзевак ці хлопцаў вешаць). Дзіцячая забаўка. В. Старына.
Лішай, я, м.—лишай. Лечится заговорами.
„Лішай—сьвіньням мяшай, лапату кінь,—лішай згінь!“
С. Навасёлкі, Пух. р.
Лішак, лішку, м.—излишек. Лішак хлеба прададом. У саміх ня вялікія лішкі—ашчэ ім дай. В. Старына.
Лішка, і, ж.—нечетное число. Адгадай: ці цот, ці лішка? В. Старына.
Лішніца, ы, ж. — излишнее, излишек. Ня будзя сяголята лішніцы хлеба. В. Старына.
Лішня, прс. — излишне. Ня дурэй лішня. В. Старына.
Логва, а, н.—логовище. Мядзьведзь усю зіму сьпіць у логвя. В. Старына.
Ложак, жка, м. — койка, кровать. Нашы дзеўкі сьпяць на ложку. В. Старына.
Ложка, і. ж. (русізм=лыжка). Каравая ложка рот дзярэ. Прык. Лякарства сказалі піць паднай ложца. В. Старына.
Лозка, і, ж. — лозовая заросль. У лосца назьбіроў грыбоў. Выцярабілі лоску ды заралі. В. Старына.
Лой, ю, м.—овечье сало. Намазаўся бліноў з лоям. В. Старына.
Локаць, локця, м.—1) локоть, наружный сгиб руки. Рука баліць у локці. Сам сібе за локаць ня ўкусіш.—2) мера=прибл. 11 верш. =65 см. Купіла паркалю тры локці. В. Старына.
Локшына, ы, ж.—лапша. Бабы накачалі локшыны. В. Старына.
Лом, у, м.—презр.,—домашняя рухлядь. У хаця валяяцца чоршта ўсякага лому. В. Старына.
Лопат, у, м. — лопот. Чуваць нейкі лопат. В. Старына.
Лопацца, дзс.—орать, драть глотку. Чаго ты лопаясься там?! В. Старына.
Лопаць, дзс. — хлопать крыльями. Певянь лопая крыльлями, зараз запяе. В. Старына.
Лопнуць, дзс.—треснуть. Каб ты лопнула етакая дзіцятка. В. Старына.
Лопух, у, м. (Lappa major Gaerh., або Arctium majus Sch.)—лопушник, репейник. Назьбірай сьвіньням лопуху, хай ядуць. В. Старына.
Лотак, лотака, м.—деревянная трубка, вставленная в берёзу или клен для стека березовицы в сосуд. Трэба прачысьціць лотак, ато нешта бярозавік ня капая. В. Старына.
81 👁