Старонка 132
◀ / 330 ▶
Знаць, дзс.—знать, ведать. Знаць — ня знаю, і ведаць—ня ведаю. Ашчэ ўчарашнія сьлядэ знаць. В. Старына. Значна, прс. — значительно. Дзень значна пабольшаў. В. Старына. Значэць, дзс.—давать признаки чего-либо. Карова значыць (показывает, что скоро отелится). В. Старына. Знос, у, м.—износ. Боты крэпкія й зносу ім ня будзя. В. Старына. Зносак, ска, м. — 1) маленькое, сравнительно с другими, куриное яйцо. Курыца зьнесла зносак.— 2) насм., последний ребенок. Ты пасьледнім радзіўся, дык ты зносак. В. Старына. Зносіць, дзс. (зак. зьнесьці)—сносить. Давай знасіма снапэ ды пойдам дамоў. Трэба хлеў зьнесьці с агароду. В. Старына. Знудзіцца, дзс. — затосковать, загрустить. Знудзілася маладзіца па свайму чалавеку. В. Старына. Зныць, дзс. — изныть. Сэрца зныла ад бяды. В. Старына. Знэндзіцца, дзс. — истощать, похудать. Малы наш сусім знэндзіўся. В. Старына. Золак, золаку, м.—первые проблески рассвета. Чуць золак — яна ўжо на нагах. В. Старына. Золасьць, і, ж.—непогодь; сырость, холод и туман с дождем. На дварэ золасьць, і с хаты вылазіць ня хочацца. В. Старына. Золка, прс.—непогодно,— сыро, туманно. Удубеў я сёньня, бо на дварэ золка. С. Амельна, Пух. р. Золкі, прм. — туманный, сырой и холодный. Нейкая золкая надвор'я. В. Старына. Зорка, і, ж. (пам. зорачка)—звезда. Блішчыць зорка. Чуць відаць маленькая зорачка. В. Старына. Зоўтра, прс—завтра. Зоўтра пойдам на сена. В. Старына. Зоўшыца, ы, ж.—свинка, паротит (болезнь). Ясі ўжо, каб цібе ела зоўшыца! В. Раўнапольле, Сьміл. р. Зрабаваць, дзс.—подрать засев (о курах). Куры зрабавалі ўсе каноплі. В. Слопішча, Шацк. р. Зрабіць,-цца, дзс. — сделать, - ться. Як зрабіў, так і добра. Зробіш ты, чалавеча, так, што будзя ні ў пяць, ні ў дзевяць. Нешта зрабілася дзіцяці: усё хварэя. В. Старына. Зрадзіць, дзс. — хорошо уродить. Жыта зрадзіла добрая. В. Старына. Зразумець, дзс.—понять, уразуметь. Нічога ня зразумець, што ён кажа. В. Старына. Зракціся, дзс. — отречься. Зрокся свайго дому, роду — усяго В. Старына. Зрана, зранку, зраньня, прс. — с утра. Зрана сталі на работу. Зранку пашоў дождж. Зраньня пачалі яны грызьціся. В. Старына. Зрасьці, дзс.—зарасти. Грады зрасьлі травою. В. Старына. Зруб, а, м.—сруб. Купіў гатовы зруб на хату. В. Старына. Зрубіць, дзс.— сделать сруб постройки. Зрубілі сенцы. Адна кляшня пуні зрубляна. В. Старына. Зручна, прс.—удобно, с руки. Ехаць мне туды саўсім ня зручна. В. Старына. Зручны, прм.—удобный, подходящий. Вельмі зручная палачка. В. Слопішча, Шацк. р. Зрушыць, дзс. (прм. зрушаны)—тронуть, сдвинуть. Узёў ды зрушыў усё з места. Ведама, усё ў сярэдзіня зрушана, дык і хварэя. В. Старына. Зры', скар. зрабі—сделай. Зры', што, казаў табе. В. Клятное, Пух. р. Зрывак, зрыўка, м.—обрывок одежды, лохмот. Бяры свае зрыўкі ды ўбірайся. В. Старына. Зрываць,-цца, дзс. — снимать со службы, отрывать от домашних работ. Ніхто цібе зрываць із службы ня будзя. На што-ж табе было зрывацца з дому? В. Старына. Зрываць, дзс.—срывать. Дзеці зрываюць краскі. В. Старына. Зрэб'е, я, н.—третий, худший сорт льна. Напрала дваццаць хунтаў зрэб'я. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 330 ▶