Зрэбны, прм.—пошитый из худшего сорта полотна, — толстого, серого. Носіць зрэбнаю сарочку. В. Турэц, Сьміл. р.
Зрэдзь, зрэдка, прс.—изредка. Зрэдзь дзе й добрая пападзецца каліва. В. Бор, Сьміл. р. Зрэдка дзе-нядзе тарчыць па каліву. В. Старына.
Зуб, а, м. (мн. зубы і зубэ)—зуб. Пакрышыліся мае ўсе зубы. Із грабляй паўкідаліся зубэ. В. Старына.
Зубіла, а, ж.—особая стамеска для рассекания тонкого железа. Іж зубіла пашчарбілася, сякучы зялеза. В. Дайнава, Пух. р.
Зубіць, дзс.—делать зубья в серпе. Франік добра зубіць сярпэ. В. Старына.
Зубрыць, дзс.—старательно делать что. Запрагай пару коняй у плуг ды зубры. В. Слопішча, Шацк. р.
Зурыць, дзс. — старательно гнать. Пугу вазьмі ды зуры сьвіньней. В. Слопішча, Шацк. р.
Зух, а, м. — форсун, бахвал, гуляка. Ну й зух еты Ігнат! В. Старына.
Зызнуць, дзс.—1) сильно, быстро ударить. Ік зызьня яму ў вуха!..—2) опухать. Зызьня з галаду, а рабіць ня хоча. В. Старына.
Зык, у, м.—звук, крик. Нарабілі зыку, крыку,—хоць ты с хаты ўцякай. В. Старына.
Зыкаць, дзс.—издавать звуки, свойственные к.-либо насекомому,— жужжать. Ня зыкай ты, ато конь пудзіцца. В. Старына.
Зыск, у, м. — польза, выгода. Гаспадарка ня дае ніякага зыску. В. Старына.
Зычыць, дзс.—желать. Ворагу свайму й то ня зычу такога дабра! В. Старына.
Зьбегацца, дзс.—похудать (о быке производителе). Саўсім зьбегаўся бугай за каровамі. В. Старына.
Зьбіраць,-цца, дзс.—собирать,-ться. Зьбірай, калі рассыпаў. Зьбіраюцца мужчыны на сход. В. Старына.
Зьбіваць, дзс. (зак. зьбіць)—1) сколачивать. Хлапцэ паленьням зьбіваюць ігрушы.—2) избивать. Зьбіў, зьбіў малога на горкая яблыка (знач., до крови). В. Старына.
Зьбягаць,-цца, (зак. зьбегчыся)— сбегать, -ться. Зьбеглі авечкі з двара. Зьбегся народ на пажар с усяго сяла. В. Старына.
Зьвекаваць, дзс. — прожить весь свой век на одном месте. Тут мой бацька век зьвякавоў. В. Старына.
Зьвеку-прэку, прс. — испокон веку. Зьвеку-прэку етак было. В. Старына.
Зьвергнуць, дзс.—родить без времени. Наша карова зьвергла. В. Старына.
Зьверзьціся, дзс. — примерещиться чему-то неопределенному. Нешта мне ў васьне зьверзлася, да забыўся. В. Старына.
Зьверху, прс.—сверху. Зьверху ў пограбя памерзла картопля. В. Старына.
Зьветраць, дзс. — презр., — состариться в девах. Во так і зьветрая ў дзеўках падла ета. В. Старына.
Зьветрыць, дзс.—провеять зерно на ветре. Сама зьветрыла пшаніцу й добра. В. Старына.
Зьвечара, дзс.—с вечара. Нек зьвечара ўсхадзілася бура. В. Старына.
Зьвечарэць, дзс.—потемнеть с наступлением вечара. Ік добра зьвячарэя, тады павядом коні дамоў. В. Старына.
Зьвеяць, дзс. — очистить зерно веяньем. Зараньніцу зьвеяў грэчку. В. Старына.
Зьвінець, дзс.—звенеть. Угадай, у яком вуся зьвініць? В. Старына.
Зьвінючы, прм. — звенящий. Гэна каса вельмі зьвінючая. В. Слопішча, Шацк. р.
Зьвіх, у, м. — вывих. Знахарями различаются: падумны—от мыслей ненарочных, пагаданы — от мыслей, пожеланий нарочных, супорны—от спора с кем, сугаворны—от пожеланий в разговоре і падзіўны—от удивления. Марыся Яўхімава лечыць ад зьвіху. В. Старына.
81 👁