рад, што табе крута прыдзецца. В. Старына. Убілісі злыдні на тры дні. Прык. В. Загай, Пух. р.
Змагчыся, дзс. — изнемочь. Работа цяжкая: чыста змогся чалавек. В. Старына.
Змайстраваць, дзс. — смастерить. Сам змайстравоў ложак. В. Старына.
Змалку, змаленства, прс. — с малых лет. Ён і змалку быў такі. В. Крамяні, Пух. р. Змаленства пашоў у сьвет. В. Старына.
Зманіць, дзс. — соврать. Ня проўда твая, зманіў. В. Старына.
Зманьваць, дзс. (зак. зманіць) — уводить обманом, соблазнять. Нашто было яго зманьваць з дому? Зманілі чалавека за блізкі сьвет, а ціпер німа як і дамоў вярнуцца. В. Старына.
Змарнаваць, -цца, дзс.—истратить, ться по пустому. Шмат змарнавоў часу дарам. Жыта вот так за нішто й змарнавалася. В. Старына.
Змарнець, дзс.—истощиться. Саўсім змарнела дзіцянё. В. Старына.
Змарудзіць, дзс.—промедлить. Жартачкі, етулька часу змарудзіў! В. Старына.
Змарыцца, дзс. — умориться. Змарыўся за працаю. Змарыўся за дзень. В. Старына.
Змахляваць, дзс.—обмануть. Змахлявоў такі ён мне рубля. В. Старына.
Змовіны, н, мн.—свадебная пирушка, за которой ведется между родителями жениха и невесты сговор о свадьбе. Сягоньня трэба ехаць на змовіны: скора-ж і вясельля будзя. В. Старына.
Змога, і, ж. — сила, с которой можно что-либо сделать. Ня змога мая аднаму ўправіцца с сенам. В. Старына.
Зморак, а, м. — истощенный; применяется к подросткам и малым ребятам. Які ён ашчэ работнік, зморак еты. В. Старына.
Зморшчыцца, дзс. — сморщиться. Зморшчыўся, ік стары. В. Старына.
Змоўкнуць, дзс. — смолкнуть. Крычоў спачатку, а пасьля змоўк. Змоўкні ты хоць на мінутку. В. Старына.
Змоўчаць, дзс.—смолчать. Бацьку-ж трэба змоўчаць. В. Старына.
Змрок, у, м.—сумрак. Змрок засланяя вакно. В. Матарова, Сьмілав. р.
Змуляць, дзс. (прм. змулены)—стереть кожу. Ботам змуляў сабе ўсю пяту. У каня змуляна сьпіна кульбачкамі. В. Старына.
Змуршчыны, ын, мн., змуркі, рак, мн.—обычай, состоящий в том, что новорожденного ребенка после крещения и помазания миром бабка купает, а воду сливают на дубок—с мальчика, и на вишню с девочки. Между родильницей и бабкой бывает угощение. Баба пашла на змуршчыны. В. Старына. Атправілі сягоньня змуркі. В. Жораўкі, Сьміл. р.
Знадворку, прс.—со двора. Карыта знадворку ўнесьлі ў сенцы. В. Старына.
Знадобіцца, дзс. — понадобиться. Хай будзя свая каробка, мо' на што знадобіцца. В. Старына.
Знаёмы, знакомы, прм.—знакомый. Гэта мой знаёмы. О, гэта-ж знаёмыя людзі! В. Слопішча, Шацк. р. Нейкі нязнакомы чалавек. В. Старына.
Знаравіць, -цца, дзс. — заноровить, -ться (о лошади). Дай каня на чужыя рукі, дык атразу знаровяць табе. Знаравіўся конь — і зьместа ня хоча крануць. В. Старына.
Знатны, прм. — знаменитый, известный. Ён знатны чалавек кругом. В. Старына.
Знаходзіцца, дзс.—находиться. Дзе-ж ты ціпер знаходзісься? В. Старына.
Знаходзіць, дзс. (зак. знайці)—находить. Закінь наперад, знойдзяш ззаду. Прык. В. Раўнапольле, Сьміл. р.
Знаходка, і, ж. — находка. Знашоў знаходку. В. Старына.
Знацца, прс.—значит. Знацца, я яму й кажу... В. Старына.
79 👁