Ззаду, прс. — сзади, позади. Цягнецца ззаду, ік жаба. В. Старына.
Ззызнуць, дзс. — сов. от зызнуць во 2-ом значении. Хай ты ззызьні з етакаю работаю! В. Старына.
Зігнуць, дзс.—окинуть глазом. Наклоў воз сена вялізны, як вокам зігнуць. В. Дайнава, Пух. р.
Зімоўка, і, ж.—сорт позднего картофеля. Урадзіла наша зімоўка. В. Старына.
Зірк, выкл.—глядь. Зірк—ды нічога ўжо й німа. В. Старына.
Зіркаць, дзс. (зак. зірнуць) — быстро смотреть, бегать глазами по сторонам. Нечага зіркае ён па куткох. Зірні ты сюды. В. Старына.
Зіхацець, дзс. — блестеть. Хата вымыта, вычышчана аж зіхаціць. В. Старына.
Злаваць, -цца, дзс. — злиться, сердиться. Напрасна ты злуесься на міне. Чаго там злаваць? В. Старына.
Зладзейства, а, н. — 1) воровство. Кругом настала зладзейства. — 2) преступление. Я табе ня дарую такога зладзейства. В. Старына.
Зладзіць, дзс.—поладить. Хто з ім зладзіць, с такім благім чалавекам. В. Старына.
Зладзюга, і, м. — презр., — злодей, вор. Зладзюга ты, я-ж табе пакажу! В. Старына.
Злажыцца, дзс.—1) войти в складчину. Злажыліся на кварту гарэлкі. — 2) напрактиковаться в какой-либо работе. Троха ўжо злажыўся пілаваць. В. Старына.
Злажыць, дзс. — 1) сложить части чего. Разбурыў часэ, ціпер-жа злажы ты іх.—2) сочинить произведение. Во, ета нехта добраю кніжку злажыў. В. Старына.
Злазіць, дзс. (зак. зьлезьці)—слезать. Злазіць шкура с пальца. Німа як зьлезьці далоў. В. Старына.
Злайдачыцца, дзс. — стать плутом, бездельником. Злайдачыўся хлопяц, нічога ня хоча рабіць. В. Старына.
Зламаць, -цца, дзс.—сломать, -ться. Зламалася жэрдка. В. Старына.
Златашыць, дзс. (прм. златошаны)—сов. от латашыць. Пастух статкам златашыў усю грэчку. Жартачкі: етак грады златошаны—нічога ня парасьце. В. Старына.
Злашча, прс.—тем более. Добрая пагода,—злашча яму пры такой пагодзя ехаць. Ім добра, а мне злашча. В. Русаковічы, Пух. р.
Злаяць, дзс. — изругать. Злаяў да пасьледняга. В. Старына.
Злодзей, я, м.—вор. На злодзяі шапка гарыць. Прык. Калі ня ўзёў за руку,—ня кажы, што злодзяй. Прык. В. Старына.
Зломак, мка, м. — 1) обломок. Во еты зломак вазьмі й добра будзя дзірку заткнуць. — 2) ослабевший человек. А што ён зломак, сам ня зробіць? В. Старына.
Злосны, прм.—злой. У дварэ злосныя сабакі. В. Старына.
Злосьць, і, ж.—злоба. Злосьці тае ня хватая на яго. В. Старына.
Злотнік, а, м. — золотых дел мастер. Злотнік паправіў мае завушніцы. В. Старына.
Злузаць, дзс.—сов. от злузаць. З лузоў усе насеньнікі. В. Старына.
Злупіць, -цца, дзс. — 1) слупить, -ться; содрать, -ться. Яшчэ мядзьведзя ня забілі, а шкуру зьбіраюцца злупіць. Прык. Х. Самін, Пух. р. Злупілася шкурка каля ногця. В. Старына. — 2) взять высокую плату. Злупіў з міне ў два разы даражэй. В. Старына.
Злучаць, -цца,—дзс. соединять, -ться. Пастухе злучылі каровы й авечкі. Наша чарада злучылася с чужою. В. Старына.
Злушчыць, дзс.—выбрать из скорлупы и поесть какие-либо семена. Дзіця злушчыла ўсе арэхі. В. Матарова, Сьміл. р.
Злыбяда, ы, ж. — страшная, злая беда. От настала нейкая злыбяда. В. Старына.
Злыдзень, дня, м. — вредный человек, враг. Усякі злыдзянь будзя
76 👁