Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Захмарыцца Ш Зачварыць Захмары цца,дзс.—покрыться тучами. Захмарылася ў том баку, мусіць будзя дождж. В. Старика. Захмурнсць, дзс.—сделаться сумрачным. Захмурнеў конь, ік зьезьдзіў у Мінск. В. Старина. Заходзіцца, дзс. (зак. зайц/ся)— 1) сильно ныть от боли. Нешта заходзяцца мае зубы.—2) коченеть от сильного холода. Такі халадзішча, аж рукі зайшліся.— 3) лишаться чувств. 1к стала плакаць дзіця, дык чуць ня зайшлося. В. Старина. Захундаваць, дзс.—тщательно закрыть, закутать. Картоплю добра захундавалі на зіму. В. Старина. Захуньдзшь, дзс.—угостить хорошенько. Калі захундзіш мне добра, дык памагу. В. Старина. Захутаць, две: (прм. захуганы)—закутать. Добра захутай ногі, каб не памерзьлі. Картон л я акуратна захутана саломаю—мароз ня дастаня. В. Старина. Зацень, ю, м.—затененное место. У етум зацяні нішто ня расьце. В.. Старина. Зацсрціся, дзс.—затереться. Зацёрся рушнік. В. Старина. Зацфка, i, ж.—небольшие галушечки, скатанные из муки, сваренные на воде и залитые молоком или жиром. На вячэру зварылі пшанішнаі заціркі.В. Старина. Зац/снуць,-цца, дзс. {прм. зац/снуты)—зажать,-ться. Моцна заціснаў вузял. Пылянё заціенулася дзьвярамі. Вяроўка так зацісну- j та, што ня 'твязаць. В. Старина. i Зацшіак, шку, м.—укромное место, | защищенное от ветра. Давайся- | дам у зацішку. В Старина. \ Зацммгаць, дзс. (прм. зацмыга- І ны)—затаскать работою лошадь, j человека. Зацмыгаў ён свайго | каня дашчэнту. Купіў нейкаю j зацмыганаю кабылу. Зацмыгаў бабу работаю. В. Старина. Зацугляць, дзс. (прм. зацугляны)— взять лошадь на удила. Зацуглёў жарабца. Зацуглёўшьі будзя спакайней. Вот дзе конь: зацугляны i то ня стаіць. В. Старина. Зацухліць, дзс.—замазать с лоском. Зацухпіў усю рубашку. В. Старина. Зацыраваць, дзс. (прм. зацырованы)—заштопать. Зацыравала ў панчося дзірку. Адна рукаўка зацырована, а другая не. В. Старина. Зацьвісьці, дзс. — покрыться плесенью. У хаці зацьвіла столь i куткі. В. Валае, Пух. р. Зацьмсньне, я, н.—затмение. Будзя зацьменьня сонца.—2) перен.— помрачение. Зацьменьне на цібе нейкая найшло. В. Старина. Зацягаць9-цца9 дзс. — 1) затаскать, заносить. Зацягоў пры рабоця новаю жакетку. — 2) утомить, -ться, таская что-н. или вообще работая. Чыста зацягоўся, носячы салому. Зацягоў коніка. В. Старина. Зацягнуць,-цца, д зс— 1) затащить, -ться куда-либо. Во аж куды зацягнуліся каровы. Куды ета ты зацягнуў той кругляк?—2) протянуть (нитку в иглу). На, зацягні нітку ў іголку. В. Старина. Зацярушыць, дзс. (прм. зацярушаны) — запорошить. Зацярушыў вока. Нечым зацярушан квас. В. Старина. Зацяць (яму ёй), дзс.—в безличн. зн.—отнять язык. Бачыш, ціпер маўчыць, заняло яму. В. Старина. Зачакаць, дзс.—пообождать. Зачакай, пойдам разам. В. Старина. Зачапщь9-цца, дзс. (прм. зачэплены)— 1) зацепить,-ться. Вяроўка зачапілася за граблі. Нітка зачэпляна за трэску,-—2) затронуть в разговоре. Ён міне першы зачащу. В. Старина. Зачараваць, дзс.—заворожить, очаровать. Усяроўна ік хто яго зачаравоў: так увязоўся за етаю дзеўкаю. В. Старина. Зачаць9 дзс.—начать. 1 зачоў на яго валіць усяк (зн. лаяць). В. Старина. Зачварыць, дзс. (прм. зачвараны)— затравить собаками. Пастух зачварыў сьвіньню сабакамі. Да сьмерц! зачварана парасё сабакамі. В. Старина
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зайціся, заціснуты, заціснуць
3 👁
 ◀  / 330  ▶