Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993). Н. А. Ганчарова

 ◀  / 258  ▶ 
скай, англійскай, нямецкай. Акрамя таго, усе прыказкі, прымаўкі, афарызмы падзелены на дваццаць шэсць тэматычных груп - каб зрабіць лягчэйшым карыстанне гэтым багатым матэрыялам на практыцы. Дзеля гэтай жа мэты падрыхтаваны адпаведныя паказальнікі. Сённяшні век росквіту дакладных навук, кібернетыкі, электронікі змушае чалавека да пэўнай універсалізацыі, іерагліфізацыі паняццяў, якімі аперыруе яго мысленне. І гэта, у пэўным сэнсе, добра, бо спрыяе ўзбагачэнню яго мовы, пашырэнню яго тэзаўруса. Але гэтыя ўзбагачэнне і пашырэнне не могуць ісці толькі ў такім накірунку. Паралельна кожны з нас павінен звяртацца да думак, да светаўспрымання нашых продкаў. Нам усім варта быць не толькі людзьмі канца дваццатага стагоддзя, але трошкі - і людзьмі антычнасці, Адраджэння, ды і іншых папярэдніх эпох. І вось гэтая невялікая кніжка як бы заклікае нас чэрпаць прыгаршчамі залатыя россыпы старадаўняй чалавечай мудрасці. Ну, a спецыялістам - выкладчыкам, вучоным-філолагам, перакладчыкам - яна, спадзяюся, паслужыць карысным дапаможнікам і даведнікам у даследаваннях па тыпалогіі розных моў і практычнай перакладчыцкай працы. Лявон Баршчэўскі, кандыдат філалагічных навук
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 258  ▶