Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993). Н. А. Ганчарова

 ◀  / 258  ▶ 
ЗАЛАТЫЯ РОССЫПЫ МУДРАСЦІ Напраўду, людская мудрасць - катэгорыя универсальная. А мудрасць і дасціпнасць, сканцэнтраваныя ў кароткіх, ёмістых выразах - прыказках, прымаўках, афарызмах, - маюць шанец на жыццё вечнае ды непаўторнае. Бо святло ісціны не пагасне датуль, пакуль наканавана будзе існаваць чалавечаму роду. Ужываючы ў штодзённай гаворцы такія выразы, як белая ворона, воляй-няволяй, гадаваць змяю на сваіх грудзях, душа ў пятках, залатая сярэдзіна, рука руку мые, яблык разладу і шмат якія іншыя, сённяшні беларус часцяком нават і не падазрае, з якой глыбіні вякоў яны прыйшлі ў яго родную мову. Не падазрае ён нярэдка і пра тое, што іх першакрыніцаю з'яўляецца старажытная лацінская мова. Народныя прыказкі, прымаўкі былі адным з найбагацейшых жанраў старажытнарымскага фальклору. 3 цягам часу да іх дадаваліся афарызмы славутых філосафаў і аратараў, перакладчыкаў біблійных тэкстаў на лацінскую мову, еўрапейскіх мысліцеляў і пісьменнікаў Сярэднявечча і Адраджэння, што тварылі на мове старажытных рымлян. îx творчасць у. сваю чаргу адметным чынам паўплывала на фарміраванне светапогляду тых, хто стаяў каля вытокаў фарміравання беларускага нацыянальнага духу, - Францішка Скарыны, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Льва Caneri... У лацінскіх прыказках, прымаўках, афарызмах надта выразна адлюстравалася унікальная з'ява: яны зрабіліся своеасаблівымі формулам! найважнейшых катэгорый мыслення розных, a найперш, безумоўна, еўрапейскіх народаў. І цяпер, калі нехта - беларус або немец, рускі або паляк, англічанін або француз - хоча пераканаць у нечым свайго суразмоўцу, вельмі дарэчы і да месца аказваецца яго ўменне „закругліць", лагічна скончыць сваю думку' трапнай лацінскай (ці то аналагічнай уласнай народнай) прымаўкай, прыказкай, ужыць „моцны" афарызм. Перад чытачом кніга шмат у чым незвычайная. Найбольш трапныя і найбольш ужывальныя лацінскія крылатыя выразы падаюцца тут з разнастайнымі адпаведнікамі не толькі на беларускай, але і на чатырох іншых мовах - рускай, француз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зява, зяўляецца
9 👁
 ◀  / 258  ▶