Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993). Н. А. Ганчарова

 ◀  / 258  ▶ 
АД АЎТАРАЎ У айчыннай фразеалагогіі дадзенае слоўнікавае выданне падрыхтавана ўпершыню і ў той час, калі ў сярэдняй і вышэйшай школе набывае пашырэнне і часткова ўжо пачала рэалізоўвацца на практыцы ідэя класічнай адукацыі. Слоўнік уключае каля 690 лацінскіх прыказак і прымавак, крылатых слоў, якія пададзены па тэматычнаму прынцыпу (унутры кожнай рубрыкі ў алфавітным парадку). Кожная лацінская фразеалагічная адзінка суправаджаецца літаральным (дакладным) перакладам на беларускую і рускую мовы. Да лацінскіх адзінак прыведзены беларускія адпаведнікі, a таксама рускія, французскія, англійскія, нямецкія. У дачыненні да прыказак, прымавак, крылатых слоў тэрмін „адпаведнік" трэба лічыць у значнай ступені ўмоўным, таму што паняцце, якое кладзецца ў аснову фразеалагічнай адзінкі, у кожнай з моў, як правіла, знаходзіць адметныя, толькі ёй уласцівыя семантычны змест і лексіка-граматычны склад. Пры выбары адпаведнікаў да лацінскіх фразеалагічных адзінак аўтары імкнуліся данесці да чытача вобраз, пакладзены ў аснову прыказкі, прымаўкі ў кожнай з моў. У сувязі з гэтым усе заходнемоўныя прыказкі і прымаўкі таксама суправаджаюцца літаральным перакладам; у якасці мовы-пасрэдніцы традыцыйна выступае руская. Неабходна адзначыць, што ў працэсе перакладу і пошуку адпаведнікаў нярэдка ўзнікалі пэўныя цяжкасці. Так, аднолькавыя найменні ў розных мовах часта адрозніваюцца сэнсавымі і стылістычнымі адненнямі. Акрамя таго, вобразы, якія ляжаць у аснове большасці прыказак, прымавак, у той ці іншай ступені разыходзяпца ў розных мовах. Сустракаюцца выпадкі, калі для лацінскага выразу іншамоўнага аналага адшукаць не ўдалося. У той жа час у шэрагу выпадкаў лацінскім фразеалагічным адзінкам адпавядае даслоўны пераклад у іншых мовах (т. зв. калькаванне). Слоўнік забяспечаны паказальнікам лацінскіх і беларускіх фразеалагічных адзінак, што робіць зручным карыстанне кнігай. Выданне падрыхтавана вучонымі Беларускага дзяржаўнага універсітэта: лацінска-рускамоўная частка - прафесарам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 258  ▶