Хто позна прыязджае, той косці абгрызае. 181
Хто позна ходзіць, сам сабе шкодзіць. 169, 181
Хто п'е, той доўга не жыве. 148
Хто раз украў, а навек славу замараў. 106
Хто раз украў, таго і цягне. 106
Хто раз украў, той яшчэ ўкрадзе. 187
Хто рана ўстае, у таго хлеба стае. 75
Хто рахуе, той не псуе. 61
Хто салоўку не слухаў, той і дзеркачовай песні рад. 186
Хто сам сябе хваліць, няхай таго пярун спаліць. 143
Хто сам такі, на другога кладзе знакі. 175
Хто спяшыць, той і спатыкаецца. 60
Хто спяшыць, той людзей смяшыць. 168
Хто старае памінае, той шчасця не знае. 208
Хто ў боб, хто ў гарох. 207
Хто ў бядзе і ў вялікім няшчасці не быў, той і праўдзівых прыяцеляў не знае. 96, 132
Хто ў бядзе не быў, той шчасця не зведае. 115
Хто ў лес — хто па дровы. 207
Хто ўперад заедзе, той уперад змеле. 107
Хто ў пятніцу спявае, той у нядзелю плача. 117
Хто хоча, каб яго хвалілі, той сам сябе ганіць. 143
Хто хоча надта многа, той не мае і мала. 143
Хто хоча рыбкі, таму трэба з вудай пасядзець. 71
Хто хоча ўдарыць сабаку, той палку знойдзе. 84
Хто цярплівы, той шчаслівы. 62
Хто шукае, той знаходзіць. 73
Хто яму капае, той сам туды пападае. 78
Ц
Ціха ходзіць, ды густа месіць. 27
Ціхая вада берагі падмывае. 17
Ціхая свіння глыбока рые. 17
Ціхім крокам далей зойдзеш. 173
Ціхі сабака спатайка кусае. 17
Ці чуў, кум, сонца, ці бачыў гром? 58
Цішэй едзеш — далей будзеш. 173
Цыган апарыўся на капусце ў гаршку, то й на агародзе дзьмухаў. 57
Цярпенне і праца ўсё перамагаюць. 62
Цярпён — спасён. 56
Цярпі, Грышка, спасён будзеш. 56
Цярплівасць і праца ўсё перамагаюць. 72
Ч
Чабор палыном не пахне. 155
Чаго вочы не бачуць, аб тым не плачуць. 117, 200
Чаго нельга, таго хочацца. 25
Чакалі, чакалі ды ўсе жданкі паелі. 62, 170
Чалавек без друга, што дрэва без карэння. 101
Чалавек без друга, што яда без солі. 101
Чалавек галодны да нічога не згодны / не годны. 132
Чалавек да сямі лет праўду гаворыць. 119
Чалавек не арэх: адразу яго не раскусіш. 66
Чалавек не сонца — усіх не сагрэе. 201
89 👁