Чалавек страляе, а чорт кулю носіць. 21
Часам і разумнага трэба перасцерагчы. 49
Часам і сляпы на дарогу навядзе. 196
Часам чалавек сам сабе горшы непрыяцель. 50
Час — лепшы / найлепшы / добры лекар / доктар. 171
Час — не конь: не падгоніш, не спыніш. 181
Чорнага сабаля не вымые ні мыла, ні вада. 18
Чорную душу і залаты язык не схавае. 123
Чорны мак, ды смачны, белая рэдзька, ды горкая. 144
Чорт чорта пазнаў і на вячэру пазваў. 190
Чужая болька не баліць. 163
Чужая бяда вучыць. 112
Чужая пахвала як гром грыміць, а самахвальства смярдзіць. 143
Чужое бачыць пад лесам, а свайго не бачыць пад носам. 165
Чужое дабро бярэ за рабро. 142
Чужое ўзяць — сваё згубіць. 160
Чужое ўсягды вочы коле. 142
Чужую хату тапіць — свае вочы сляпіць. 166
Чуў звон, ды не ведае, дзе ён. 15
Чуў, што звоняць, да не знае, у якой цэркві. 15
Чым больш маем, тым больш хціўшымі бываем. 142
Чым больш маеш, тым больш жадаеш. 142
Чым галей, тым смялей. 129
Чыя душа часнаку не ела, тая пахнуць не будзе. 103
Чыя сіла, таго і права. 84
Ш
Шапка на галаве расце. 108
Што баліць, пра тое і буду гаварыць. 16
Што было, быльнягом зарасло. 170
Што было, тое сплыло. 170
Што галава, то (і) розум. 43, 48
Што глухому музыка. 140
Што два, то не адзін. 43
Што двор, то нораў. 28
Што дразду па чужому гнязду. 163
Што дурны папсуе, тое і разумны не паправіць. 45
Што злавіў у рукі, тое дзяржы. 55
Што каму рупіць, той тое і жупіць. 16
Што край — то абычай, што сяло — то навіна. 28
Што край — то абычай, што сяло — то нораў, што галава — то розум. 28
Што летам збярэцца, тое падбярэцца. 53
Што маем — не шануем, а як страцім — плачам. 26
Што мінула, тое не вернецца. 170
Што мужык прыносіць мяшком, то гаспадыня выносіць гаршком. 92
Што пасееш, тое і пажнеш. 78
Што па той чэсці, калі няма чаго есці. 105, 129
Што раз, то бліжэй да смерці. 36
Што робіць воўк, тое і ваўчаняты. 40
Што скора, то і не спора. 180
Што слёзы — раса. 137
Што сталася, тое не пераменіцца. 180
Што стары гаворыць на глум, тое малады бярэ на вум. 86
Што ўмеем, тое за плячыма не носім. 67
Што ў мудрага на думцы, у дурнога на языку. 49
Што ўсяму міру, тое і бабінаму сыну. 26
95 👁