Ходзіць ціхенька, а думае ліхенька. 27
Ходзіць цішэй вады, ніжэй травы. 25
Хоць гарам гары. 164
Хоць еш крапіву ды салому, але пры дому. 167
Хоць крычы, хоць не крычы, а быць Пахому такому. 21
Хоць такі-сякі мужчына, абы дровы і лучына. 92
Хоць трава не расці. 164
Хоць трэсні, сініца, не ўзляцець жураўлём. 22
Хоць у шалашы, абы мілы па душы. 88
Хоча выдраць з вулля мёду і каб не ўкусіла ніводная пчала. 68
Хоча і ў пост аскароміцца, і ў святыя трапіць. 68
Хочацца смачнага есці, а зарабіць не хочацца. 68
Хочаш есці калачы, дык не сядзі на пячы. 74
Хочаш многа знаць — трэба мала спаць. 44
Хочаш прыяцеля страціць, а ворага нажыць — грошы пазыч. 94
Хто аглядаецца, той не каецца. 52
Хто апарыўся малаком, той і на халодную ваду дуе. 57
Хто багата абяцае, той мала дае. 12
Хто багат — усім брат, хто ж нічога не мае, таго ніхто не знае. 128
Хто высока лятае, той нізка сядае. 174
Хто высока нос задзірае, той на лобе гуз набівае. 37
Хто вязе, таго і паганяюць / на тым едуць. 79
Хто гаворыць — сее, хто маўчыць — жне. 7
Хто гарэлку любіць, той сам сябе губіць. 148
Хто гоніць, той здагоніць. 73
Хто дае, той сам мае. 82
Хто да сонца ўстае, таму Бог дае. 75
Хто даўняе паміне, той ліха не міне. 208
Хто дзяцей балуе, вяроўку ім на шыю гатуе. 88
Хто дурнем нарадзіўся, дурнем і памрэ. 159
Хто жыве без запасу, той гіне без часу. 186
Хто за сто работ бярэцца, ніводнай не зробіць. 72
Хто з грашыма, той і пан. 131
Хто змоладу ўзвычаіўся красці, той і пад старасць не мусіць перастаць. 106
Хто каго любіць, той таго чубіць. 87
Хто каго нагне, той таго і паб'е. 84
Хто кажа на глум, а ты бяры сабе на вум. 52
Хто куры краў, у таго і рукі трасуцца. 153
Хто любіць арбуз, а я — Кацярыну. 157
Хто любіць выпіць, а я — новыя боты. 157
Хто людзям дабра жадае, той і сабе мае. 83
Хто мала жадае, той многа мае. 83
Хто многа жадае, (той) нічога не мае. 52, 145
Хто мяняе, у таго хамут гуляе. 24
Хто на каго яму капае, той сам у яе ўваліцца. 78
Хто нарадзіўся ваўком, той лісою не стане. 20
Хто нарадзіўся, той і паміраць мусіць. 30
Хто не бачыў гора, таму шчасце не прынясе радасці. 46
Хто не бачыў новага, і старому дзівіцца. 186
Хто не беражэ малое, у таго вялікага не бывае. 61
Хто не еў печані, той і вантробе рад. 186
Хто не зведаў горкага, не пазнае і салодкага. 115
Хто не рызыкуе, той не мае. 110
Хто не чыніць ліхога, таму не страшна нічога. 104
Хто пад'еўшы кладзецца, таму сала завядзецца. 75
Хто пад'еўшы не аддыша, таго Бог за свінню запіша. 75
Хто паношанае адзенне выкідае, у таго новага не бывае. 61
Хто піша, хлеб арэ, хто барануе — зямелька ўсіх зраўнуе. 32
82 👁