Не вешай галавы/носа. 201
Не вучы вучонага. 135
Не вучы краўца: без цябе скроіць. 135
Не вучы кульгаць: і так ногі баляць. 135
Не вучы рыбу плаваць, а злодзея красці. 206
Не вучы салаўя песні пець. 135
Не вялікі грэх украсці арэх, ды за арэхам конь ідзе. 187
Не ганіся за вялікім, бо і малое згубіш. 52
Не ганіся за чужым, не трэба будзе плаціць свае. 160
Не глядзі пачатка, глядзі канец. 65
Не глядзі чужога проса, а свайго носа. 22
Не даўшы слова — крапіся, а даўшы — дзяржыся. 202
Не еўшы — нудна, пад'еўшы — трудна. 176
Не замуціш вады — не паймаеш рыбы. 68
Не заўсёды там шчасце, дзе дастатак і багацце. 126
Не заўсёды той калючы бывае, хто скураю вожыка падшывае. 150
Не зведаўшы броду, не сунься ў воду. 64
Не знаем цану вадзіцы, пакуль не высахла крыніца. 26
Не з'ясі зерне, пакуль арэх не раскусіш. 71
Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш. 59
Не капаўшы студні, не нап'ешся вады. 76
Не карай, Божа, нічым, як другам ліхім. 99
Не кідай жывога, не шукай умёрлага. 57
Не кладзі пальцы ў зубы, бо адкусіць. 59
Не кладзі сабаку пальца ў рот. 59
Не кожны вясёлы, хто спявае. 149
Не кожны пан, хто ў ботах. 150
Не кожны п'ян, хто вясёлы. 150
Не кожны спіць, хто храпіць. 150
Не краса красіць, а розум. 65
Не красата чалавека красіць, а характар. 154
Не кручан — не рамень, не вучан — не чалавек. 38
Не лезь, куды твая галава не лезе. 175
Не лятай высока, бо нізка сядзеш. 179
Не маё гарыць — не мне тушыць. 26
Не меў Саўка клопату, дык жонку ўзяў. 91
Не пабаяўся ківа — пабаішся кія. 39
Не падай духам. 201
Не падымай нос, а то спатыкнешся. 179
Не пазнаўшы бяды, не ўчуеш дабра. 116
Не пазычай, то не будзеш мець ворагаў. 94
Не па каню, дык па аглоблі. 56
Не паможа кадзіла, калі хвароба зваліла. 33
Не памрэ толькі той, хто не нарадзіўся. 30
Не пастаяўшы на парозе, не сядзеш у кут. 174
Не перагінай палку. 169
Не плюй проці ветру — усе пырскі будуць твае. 58
Не плюй супраць ветру. 58
Не плюй у вадзіцу, бо давядзецца напіцца. 58
Не плюй у вадзіцу: згадзіцца напіцца. 51
Не плюй у калодзезь, згадзіцца вады напіцца. 58
Не плюй у крыніцу: прыйдзеш па вадзіцу. 51
Не працягвай рукі на чужое, бо сваё згубіш. 160
Не прымаць блізка да сэрца. 20
Не рабі ліхога і не бойся нічога. 103
Не сілай бярэ, а розумам. 42
Не сілаю трэба браць, а ўменнем. 110
119 👁