Не скончыўшы адну работу, за другую не бярыся. 72
Не смейся, дзеўка, удаве, бо прыйдзе ліха і табе. 115
Не сорам маўчаць, калі нечага сказаць. 63
Не сплёўшы новыя лапці, старыя не выкідай. 63
Не стаў у чужыя калёсы палку, а то гэта палка цябе па ілбе трэсне. 78
Не таго слава, хто пачынае, але таго, хто канчае. 65
Не тады вучыцца плаваць, як вада ў рот цячэ. 140
Не тады, калі салодка, а тады, калі горка, прыяцель патрэбен. 99
Не тады сабак карміць, як на паляванне ісці. 140
Не тады студню капаць, як смагу паталяць. 133
Не так скора ліха вылезе, як улезе. 82, 111
Не так сталася, як гадалася. 21
Не так хутка ліха выгнаць, як яно ўлезе. 82
Не твая палоса — не сунь носа. 164
Не тое золата, што ў скрыначцы ляжыць. 152
Не той багаты, хто пражывае, а той, хто нажывае. 61
Не той добры, хто пачынае, а той, хто канчае. 202
Не той друг, што мёдам мажа, а той, які ў вочы праўду скажа. 96
Не той нагою парог пераступіць. 207
Не той харош, хто тварам прыгож, а той харош, хто на справу гож. 65, 144
Не тычы носа не ў свае калёса. 164
Не ўздымайся ў жыцці высока, каб не ўпасці глыбока. 179
Не ўсе птушкі лётаюць. 152
Не ўсе сабакі кусаюць, што лаюць. 13
Не ўсё тое золата, што блішчыць. 152
Не ўсё тое казаць, што на рот лезе. 11
Не ўсім панамі быць. 158
Не ўсякі пан, у каго штаны навыпуск. 150
Не ўсякі хворы, хто стогне. 152
Не ўся навука ў адной галаве. 198
Не хвалі каня, запрагаючы, а дзеўку — выбіраючы. 171
Не хваліся сеўшы, а хваліся з'еўшы. 59, 171
Не хваліся травою, а хваліся сенам. 59
Не цяпер, дык у чацвер. 170
Не чакай, каб певень яйцо знёс. 134
Не чванься, гарох, — не лепш бабоў. 37
Не шукай красаты, а шукай дабраты. 65
Ні ад сяла не адстаў, ні да горада не прыстаў. 205
Ні вала ні кала. 130
Ні да вока ні да бока. 205
Ні кала ні двара. 130
Нікому з неба само не спадае. 76
Ні к сялу ні к гораду. 205
Ні спору ні ўмалоту. 138
Ні ўдою ні ўбою. 138
Ніхто нікому ў гусце не ўказчык: адзін любіць гарбуз, другі — свіны храчык. 19
Ніхто ўперад не знае, што яго ў жыцці чакае. 198
Новы венік чыста мяце. 85
Новы поп — новае і маленне. 85
Новых сяброў нажывай, але і старых не забывай. 96
Нораў бычачы, а розум цялячы. 42
Няма горшай балесці, як хочацца есці. 127
Няма ліха без дабра. 81
Няма нічога тайнага, каб не стала яўным. 122
Няма роду без выроду. 91
98 👁