На вялікага сабаку трэба і палка вялікая. 155
На вялікія ногі малых ботаў не нацягнеш. 155
На вялікую дзірку маленькую латку не пакладзеш / не нацягнеш. 155
На вярбе грушы не растуць. 155
Нагаварыў мех і торбу. 17
На галодны зуб усё смачна. 123
На двух вяселлях адразу не станцуеш. 184
На дзвюх калясках адзін не паедзеш. 141, 184
На добрае пытанне добрае і адпавяданне. 14, 194
Наеўся, напіўся і царам зрабіўся. 124
На жывым мядзведзю шкуры не купляй. 58
На камара ідзе з калом, а на ваўка з дубцом. 44
На капейку мёду, а на рубель смуроду. 37
Налажыць / накласці на сябе рукі. 31
На ласы кусок знойдзецца раток. 97
На лёдзе хату будаваць. 133
На ліцо — яйцо, а ў сярэдзіне — баўтун. 144
На лобе ні ў кога не напісана, які ён. 150
На пажары харом не распісваюць. 133
На паляванні, як і ў карцёжнай гульні, шанцуе не заўсёды. 113
На панскі розум ёсць мужыцкая хітрасць. 110
Наперад не вырывайся, ззаду не заставайся, сярэдзіны трымайся. 169
Напужаная варона і вераб'я баіцца. 57
Нарадзіўся пад шчаслівай зоркай. 113
Нарадзіўся ў сарочцы. 113
Нарадзіцца ў кашулі. 22
Нарадзіцца ў чапцу. 22
На сабачы брэх не глядзі, ды сваёю дарогаю ідзі. 13
На сваім падворку і сабака адважнейшы. 86
На сваім падвор'і і сабака пан. 86
На святыя ніколі. 196
Настрашыў мех, дык і торба страшна. 57
На суку стаіць і сук сячэ. 42
На таго не спадзявайся, хто не гаспадар свайму слову. 24
На тое і конь, каб у плуг запрагаць. 79
На ўсё свой час. 70
На хаду падноскі адарве. 109
На харошага глядзець хораша, а з разумным жыць лёгка. 154
На чужое дабро нясі слёз вядро. 160
На чужой шкуры і вала спёк бы, а на сваёй — і камара не заб'е. 163
На чужым горы шчасце не пабудуеш. 79
Наш Антон не тужыць па том. 26
На яго ніякай немачы няма. 35
На языку мёд, а пад языком лёд. 152
На язычку мядок, а на сэрцы лядок. 119
Не адзенне чалавека, а чалавек адзенне харашыць. 44
Не адкладай на заўтра, што паспееш зрабіць сёння. 176
Не апускай рук. 201
Не бачыць сава, якая сама. 22
Не без граху. 24
Не брахне, дык не дыхне. 122
Не было снегу — не было і следу. 205
Не быў на той даліне, дзе праўду дзялілі. 122
Не бяры чужога: аддасі сваё. 160
Не вер вушам сваім. 61
Не вер казлу ў капусце, а ваўку ў авечках. 23
Не вер чужым рачам, ды вер сваім вачам. 61
90 👁