Лысае жарабя ўрадзілася, лысае і здохне. 21
Лысая карова лысае цяля прывядзе. 88, 155
Любіш ездзіць — кармі каня. 136
Любіш ездзіць на вазочку з гары, любі ж і вазочак вазіць на гару. 136
Любіш катацца, любі і саначкі вазіць. 71
Любіш мяне, дык любі і маё. 91
Людзі чаго ні скажуць — і смаленую кабылу змажуць. 199
М
Магіла ўсіх памірыла. 32
Маё дзела старана. 164
Майстар — залатыя рукі. 73
Маланка б'е ў высокае дрэва. 104
Малая пашня, ды ўрод дала. 186
Малая прачка часам многа зробіць. 183, 186
Маленькі, але ўдаленькі. 184, 186
Маленькі, ды ўдаленькі, вялікі, ды дурны. 42
Маленькі сабачка, а кусае балюча. 184
Малое і п'янае найлепшу праўду скажа. 119
Малы жук, а пары сабе шукае. 89
Малы жук, ды вялікі гук. 183, 186
Малы залатнік, ды дарагі. 183
Малы Кузьма, ды высокая яму цана. 89
Малым пачалося, але вялікім кончылася. 184
Масцярства за плячмі не носяць, а з ім добра. 67
Матка парве пазуху, дзецям хаваючы, а дзеці — ад маткі хаваючы. 88
Маўчанка не квяліць, але славу велічыць. 7
Маўчанка не пушыць, але гнеў патушыць. 171
Маўчок — пятачок, а два — грывеннік. 7, 16
Мая хата з краю. 164
Меней гавары — болей ведаць будзеш. 7
Меней гавары — болей рабі. 14
Меней гаварыць — сабе ўрадзіць. 11
Мераць на свой аршын / на свой капыл. 175
Між дзвярэй пальца не кладзі. 59
Мілей свая хата, як чужая вёска. 167
Мілыя сварацца — толькі цешацца. 87
Мінуліся тыя лята, што пасвілі цялята. 181
Млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе. 10
Многа робіць языком, ды мала рукамі. 13
Многа чуецца, ды мала верыцца. 12
Моцны статак чарадою, а людзі грамадою. 99
Мурашка невялікая, а горы капае. 186
Мыла бруднае, а белае хусце мые. 150
Н
На абмане далёка не ўедзеш. 121
На адзін капыл зроблены. 192
На адну каплю мёду, а на дзве — смуроду. 112
На адным сонцы сушыліся. 189
Набіць аскому. 192
На благога чалавека хлебам кідай. 83
Навука даражэй за золата. 38
100 👁