Грошы муры ламаюць. 131
Грошы не пахнуць. 128
Грошы ўсё зробяць. 131
Грошы / багацце — што салёная вада: чым больш яе п'еш, тым больш піць хочацца. 142
Груган гругану вока не клюе. 191
Гультай ды злодзей — два родныя браты. 71
Гультай ляжыць, а ліха бяжыць. 71
Гультайства горш за хваробу. 71
Гуляй, дзяціна: твая гадзіна. 31
Гуляй, ды працу знай. 76
Гэты пра воз, а той пра коз. 207
Гэты свет, як макаў цвет: зранку расцвітае, да вечара ападае. 31, 177
Д
Даводзіцца знайсці, даводзіцца і згубіць. 141
Дае тры капейкі, а здачы патрабуе рубель. 136
Дай кішцэ волю — праясі долю. 55
Дай мазі ў кола, а працы — песні вясёлай. 76
Дай сэрцу волю — завядзе ў няволю. 177
Да пары збан ваду носіць: вушка адарвецца, і збан паб'ецца. 178
Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка. 167
Даражэй адзін стары друг, як новых двух. 96
Дар за дар. 78
Даў Бог нораў, а сілай абдзяліў. 42
Даў слова — дзяржыся. 102
Даць дуба. 32
Даць — рукі кароткія, узяць — рот вялікі. 136
Да якіх прыстанеш, такім і сам станеш. 95
Да чаго бык прывык, па тым і рыкае. 19
Два вякі жыць не будзеш. 31
Два мядзведзі ў адной бярлозе не жывуць. 100
Дзвюх сарок разам за хвост не ўтрымаеш. 184
Дзе баба панам, там чорт камісарам. 93
Дзе бабаў многа, там хата немяцёна. 182
Дзе баліць, там ручка, а дзе міла, там вочка. 29
Дзе вярба, там вада. 202
Дзе гаспадыняў многа, там ладу няма. 182
Дзед бабе па сакрэту, а яна ўсяму свету. 15
Дзе дружна, там і хлебна. 95
Дзе дым, там і агонь. 202
Дзе ёсць прыбытак, там ёсць і ўбытак. 141
Дзе кухараў шэсць, там нечага есць. 182
Дзе мёд, там і мухі. 97
Дзе міла — сем вёрст не крыва. 92
Дзе мужык з жонкай сварыцца, то трэці не мяшайся. 90
Дзе не палажыў, там і шукаць нечага. 75
Дзе не пераскочу, там падлезу. 110
Дзень дзень вучыць. 172
Дзе нянек многа, там дзіця бязнога. 182
Дзе плот ды дзядуля, там смачнейшыя дулі. 25
Дзе работа, там і густа, а ў лянівым доме пуста. 76
Дзе свярбіць, там і чэшуць. 29
Дзе сілаю не возьмеш, трэба розумам надтачыць. 110
Дзе трое на куце сядзіць, там трасца ў гаршку кіпіць. 182
Дзе шмат прысмак, там зграя сабак. 97
81 👁