Дзіравы мяшок ніколі не напоўніш. 138
Дзіця і п'яны праўду скажа. 119
Дзіця не салжэ. 119
Для сябра свайго сэрца ўкалупнуў бы. 92
Добрае доўга помніцца, а дрэннае век не забудзеш. 80
Добрае слаўцо лепш, чым піўцо. 8
Добраму скрозь добра. 95
Добра рабі, добра і будзе. 83
Добра рызыка разумная. 64
Добра таму і плеш, хто не бачыў нічога лепш. 186
Добра, у каго запас на ліхі час. 54
Добрая жонка — вяселле, а ліхая — паганае зелле. 92
Добрая жонка дом зберажэ, а ліхая рукавом растрасе. 92
Добрая кавадла не баіцца молата. 120
Добрая пасловіца ў вочы колецца. 15
Добрая прыказка не ў брыво, а ў вока. 15
Добрая слава даражэй багацця. 102
Добрая слава ў кошыку ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць. 10
Добрую траву людзі сеюць, а дрэнная сама расце. 80
Добры запеў — усяму парадак. 202
Добры таварыш — палова шляху. 8
Добры чалавек хоць і чужы, ды лепшы за дрэннага сваяка. 95
Дома і вуглы памагаюць. 89
Дома і салома ядома, а на чужыне і гарачы тук стыне. 167
Дома і сцены бароняць. 89
Дома ў сябе — як хочаш і як можаш, а ў госцейках — як скажуць. 160
Дорага / дарагая лыжка к абеду / у абед. 98
Дружба дружбай, а грашам рахунак. 96
Дружныя ластаўкі / сарокі і ката / коршуна заклююць. 95
Дружыць дружы, ды камень за пазухаю дзяржы. 98
Дрэннаму танцору заўсёды што-небудзь перашкаджае. 66
Дрэнны прыклад заразлівы. 80
Дудар дудару дарма грае. 190
Думай звечара, а рабі зрання. 68
Думка п'е ваду, а адвага — мёд. 109
Дурак дураком на векі вяком. 37
Дурань вузел завяжа, разумны не развяжа. 45
Дурань законаў не чытае, а свае мае. 41
Дурань языка на прывязі не трымае. 47
Дурная галава нагам пакою не дае. 48
Дурному хоць кол на галаве чашы, то ён усё сваё. 49
Дурны аб дурным і гаворыць. 47
Дурны сабака гаўкае, хоць і сыты. 47
Дурны сабака і на свой хвост брэша. 47
Дурню і Бог дарогу ўступае. 85
Дурню і скула не сядзіць. 113
Дурню, што смешна, тое пацешна. 45
Дурня пазнаеш па смеху. 45
Дурняў не сеюць, а самі родзяцца. 80
Дурэй, дурэй — будзеш плакаць. 117
Душа апала. 107
Душа ў пятках. 107
Дыму без агню не бывае. 202
Е
Едзе скора — услед гора, едзе ціха — услед ліха. 114
114 👁