Старонка 232
◀ / 258 ▶
Вырас да неба, а дурань як трэба. 37, 151 Выцягвай ножкі падлуг адзёжкі. 175 Вялікага сабакі — вялікі брэх. 185 Вялікаму каню— вялікі хамут. 185 Вялікая галава, ды пустая. 151 Вялікая фігура, ды дура. 151 Вялікі вор, ды малы збор. 187 Вялікі дуб, ды дуплаваты. 149 Вялікі карабель плавае ў глыбокіх водах. 157 Вялікі целам, ды малы дзелам. 187 Вярзе грушу на вярбе. 47 Г Гавараць, гаманяць, але не ведаюць, дзе званяць. 15 Гаварыла свіння, што даўно каралём была б, але лыч не пускае. 37 Гаворыць па-беламу, а ломіць па-чорнаму. 119 Гады ідуць — не ждуць: зіма, лета — і год, зіма, лета — і год. 36, 181 Галава не ведае, што язык апаведае. 47 Галава пасівела, а розуму не набралася. 48 Галаву выцягнуў — хвост угруз. 39 Галоднаму і ў галаву нічога не ідзе. 132 Галоднаму ўсё смакуе. 123 Галоднаму Фядоту і шчаўе ў ахвоту. 123 Галодны і гнілой бульбіне рад. 123 Галодны і кія не баіцца. 129 Галодныя зубы асцюкоў не чуюць. 123 Гарбатага магіла спраміць. 19 Гаршчок аб гаршчок і то цярнецца. 190 Гарэлкай розуму не прамыеш. 146 Гаспадаром стане тады, як свая вош укусіць. 165 Глухому і варона салавей. 140 Глухому песню спяваць. 140 Глядзець вачамі, а не ротам. 8 Глядзець прыгожы, ды не гожы. 154 Глянеш — хоць пацалуй, а прыступішся — плюнеш. 154 Гні асіну, пакуль маладая. 172 Гні дрэва, пакуль маладое. 40 Голад астрэй мечы. 127 Голад лжэць і крадзець. 127 Голад не дзядзіна, з'ясі і крадзенае. 127 Голад у свет гоніць. 126 Гол, асцёр і Богу працівен. 130 Голы як біч. 130 Гора з бядою ў абдымку ходзяць. 114 Горды выязджае на хуткім кані, а вяртаецца пешкі. 37, 145 Горкае лечыць, а салодкае калечыць. 55 Горка з'есці і шкада кінуць. 143 Горка праглынуць, жаль пакінуць. 144 Горка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі. 77 Горш, калі баішся: і ліха не мінеш і надрыжышся. 109 Горш страху няма. 109 Грамада — вялікі чалавек. 99 Грашмі і на тым свеце дагодзіш. 125 Грош гроша нажывае. 129 Грош і зімою грэе. 131 Грошы камень б'юць. 131
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 258 ▶