Божа, памажы, а сам не ляжы. 69
Бойся не таго сабакі, што брэша, а таго, што лашчыцца. 17
Бойся не таго, хто крычыць, а таго, хто маўчыць. 27
Больш пашаны — большы і клопат. 106
Больш слухай, менш гавары. 7
Будзе кірмаш і на нашай вуліцы. 118, 180
Будзе пара — будзе трава. 118
Будзе пара — вырасце трава. 178
Будзе час — будзе і квас, не ўсё за раз. 178
Бывае, што б'юць Фаму за Яроміну віну. 56
Бывае, што і авечка ваўка бадае. 199
Бывае, што і варона спявае. 199
Бывае, што і курыца пеўнем спявае. 199
Бывае, што і ў дзеўкі муж памірае, а ва ўдавы — жывы. 199
Быка бойся спераду, а чалавека з усіх бакоў. 97
Быў конь, ды з'ездзіўся. 111
Быў ляснічым, а стаў нічым. 111
Быць на нажах. 100
Бяда бядою, але і дабра прычакаем. 118
Бяда дакучыць, тады чалавека розуму навучыць. 42, 46
Бяда ды мука — тая ж навука. 42
Бяда за бядою, як рыба за вадою. 114
Бяда ідзе і другую за руку вядзе. 114
Бяда на бядзе едзе і бядою паганяе. 114
Бяда не ходзіць адна, а двойкамі. 114
Бяда па бядзе як па нітачцы ідзе. 114
Бяда хоць мучыць, ды жыць вучыць. 42, 46, 111
Бярыся дружна — не будзе грузна. 95
В
Вада жывіць, а гарэлка губіць. 148
Вада плыве — гады ідуць. 181
Ваду ў ступе таўчы. 133
Вала вяжуць матузом, а чалавека словам. 9
Вала завуць не піва піць: будуць на ім ваду вазіць. 155
Валасы дыбарам сталі. 108
Валасы ўстаюць на галаве. 108
Валачыў воўк, павалаклі і ваўка. 198
Валу свае рогі няцяжка насіць. 163
Варону ў селязня не перафарбуеш. 149
Вачам завідна, ды страўніку не пажыўна. 144
Век пражыў, а розуму не нажыў. 37
Вераб'і з'елі крупы, а сініца трапіла ў сіло. 56
Вер не сказу, а паказу. 61
Відаць па вочках, хто ходзіць па ночках. 153
Відзіш карову спераду, каня ззаду, а дурня з усіх бакоў. 40
Вінавата галава, куды ногі вяла. 47
Вока за вока, зуб за зуб. 194
Восем свят на тыдні. 27
Вось на свеце як бывае: хто працуе, той і мае. 76
Воўк кожны год ліняе, але нораву / а натуры не мяняе. 22, 151
Вочы не бачаць, то й душа / сэрца не баліць. 117
Вочы страхачэ, а рукі грабачэ. 146
Вуснамі мёд разлівае, а за пазухай камень трымае. 119
Выказанага слова да губы не вернеш. 9
Выправіцца на той свет. 32
Выпрастаць ногі к парогу. 32
114 👁