Ад прывычкі, як ад хваробы, цяжка пазбавіцца. 19
Ад слова горш балюча, чым ад рук. 11
Ад смерці не адкупішся і не адпросішся. 33
Ад смерці не адмолішся. 33
Ад смерці не адперці. 33
Ад спеху не нарабіць бы смеху. 180
Ад яблыні — яблыкі, ад сасны — шышкі. 155
Ажаніўся — і як за хмару закаціўся. 91
Альбо грай, альбо грошы аддай. 101
Альбо повен двор, альбо корань вон. 101
Анёлам ляцеў, а чортам сеў. 153
Ані хлеба, ані ўкусіць чым. 130
Апарыўшыся на гарачым, то і на халоднае дзьмухаеш. 57
Апетыт прыходзіць у час яды. 142
Апёкшыся на малацэ, на ваду дзьмеш. 108
Апошняму госцю лыжка ў качарэжніку. 181
Асцярожнага і Бог сцеражэ. 64
Атрута бывае салодкай. 116
Б
Багатаму не спіцца паначы. 126
Багаты беднаму не спагадае. 35
Багацце — не дабро. 126
Барада вырасла, а вума не вынесла. 38
Барада вялікая, а галава слабая. 38
Бацька — рыбак, і дзеткі ў ваду глядзяць. 86
Бач ты, анёлак нявінны, ціхманы, як вада ў лужыне. 25
Баязліваму адзін корч — мядзведзь. 108
Баязліваму адзін пень за тры ваўкі здаўся. 108
Бедная тая дамова, дзе вала бадзе карова. 93
Бедная тая ліса, што толькі адну нару мае. 41
Бедны беднага не цураецца, багаты нікому не рад. 125
Без крылаў не паляціш. 168
Без мукі няма навукі. 39, 46
Без мучэння няма вучэння. 39
Без навукі і лапця не спляцеш. 70
Без накладу барышу не нажывеш. 141
Без працы не есці пірагоў. 76
Без працы нечага і хлеба шукаці. 69
Без працы няма чаго хлеба шукаці. 76
Без роду, без племені. 203
Беражлівага каня і звер не з'есць. 55
Беражонага Бог беражэ. 55
Беражыся бед, пакуль іх нет. 55, 60
Беражыся каровы спераду, а каня ззаду. 60
Бітаму сабаку кія не паказвай. 57
Біты сабака здалёк бачыць кіёк. 39
Біў па кані, а папала па аглоблі. 56
Бліжэй кашуля, чым кабат. 165
Бобу ў гаросе шукаць. 133
Бог дасць, але ў хлеў не загоніць. 114
Бог даў, Бог узяў. 30
Бог не без міласці, казак не без долі. 109
Богу багаваць, а нам працаваць. 69, 155
Богу маліся, а сам працуй. 69
Бог шэльму меціць. 109
87 👁