ПАКАЗАЛЬНІК БЕЛАРУСКІХ ПРЫКАЗАК,
ПРЫМАВАК, КРЫЛАТЫХ СЛОЎ
А
Абое рабое. 189
Абы да душы, пражывём і ў шалашы. 88
Абы з воч, дык і з памяці проч. 117
Абы харчы, а едакі знойдуцца. 97
Абяцанкі — цацанкі, а дурню радасць. 12
Абяцаў пан кажух. 12
Авечка, а з клыкамі. 153
Авечку стрыгуць, а баран дрыжыць. 112
Агонь маслам не патушыш. 81
Ад берага адплыў, а да другога не прыстаў. 39
Ад бяды ўцёк, ды ў гора трапіў. 112
Ад ваўка ўцякаеш, а на мядзведзя наскочыш. 20
Ад водкі век кароткі. 146
Ад водкі розум кароткі. 146
Ад гарэлкі розум мелкі. 146
Ад дабра дабра не шукаюць. 57
Ад дрэннага гругана дрэнныя і яйкі. 88
Ад дурнога куста і дубец крывы, і ягада пуста. 88
Адзеўся як пава, але дурная слава. 150
Адзін — васемнаццаць, а другі — без двух дваццаць. 26
Адзін другога даводзіць да ліхога. 190, 195
Адзін другога не пераважыць. 100
Адзін дуб у полі — то не лес. 189
Адзін на адзін. 204
Адзін у полі не воін. 189
Адзін чорт маляваў. 189
Ад злой маткі злыя дзеткі. 88
Ад краю і да краю. 199
Ад лішняй яды не будзеш багаты, а пузаты. 176
Ад ляноты чакай бядоты. 71, 74
Адна бяда не ходзіць, адно ліха не бывае. 114
Адна галава добра, а дзве яшчэ лепш. 43
Адна галавешка і ў печы гасне, а дзве і ў полі гараць. 43
Аднаго поля ягады. 189
Адна ластаўка вясны не робіць. 188
Адна паршывая аўца ўвесь статак паскудзіць. 193
Адно вока бачыць далёка, а два — яшчэ далей. 46
Адны вочы і плачуць і смяюцца. 116, 193
Адным махам дрэва не зваліш. 66
Адным мірам мазаны. 26
Адным сэрцам свету не запаліш. 188
Ад парожняга хлева затычка. 21
Ад пачатку да канца. 199
Адправіць на той свет. 31
Ад прыбытку галава не баліць. 188
Ад прыбытку няма бяды. 188
81 👁