Лужанін. Таклюся пачала завіхацца ля печы. Наліла міску крупені, нарэзала хлеба. Асіпенка. Хто крупеню варыў, хто са здорам капусту. Зуёнак.
КРУПНІК, -у, м. Крупяной суп.
АГапцуль тым часам, толькі яшчэ пачуўшы самы смак, спаражніў яшчэ чатыры міскі крупніку, Галубок. Таці наліла беднай удаве і яе дзецям міску крупніку і адрэзала па добрай лусце хлеба. С.Александровіч. ...Двое здарожаных, згаладалых байцоў, што сядзелі за сталом, сёрбаючы з глінянай міскі забелены крупнік, схапіўшы з лавы пілоткі і прыгнуўшыся, таксама выскачылі з хаты. Адамчык.
КРУШНЯ, -і, ж., абл. Куча камней. Перад ад'ездам суддзя падышоў да дзеда, які закопваў каля мяжы старую крушню, павітаўся з ім, пацікавіўся, колькі яму год і што раблю я. Танк. У той жа дзень елачку пасадзілі за агародам, на мяжы, дзе была крушня і вялікі струхлелы пень. С.Александровіч. Адышоўся [Марцін] да лесу і прысеў на невялікай крушні. Каваленка.
КРЫВЯНКА, -і, ж., разм. Кровяная колбаса....Пасярод стала з вялізнай глінянай міскі дыхала пахучай парай бялюткая рассыпчатая бульба, а побач на патэльні яшчэ сквірчэла крывянка. Шамякін. Аднойчы ўвечары Юзік расказваў, што ў яго дома прасцей з кабанінаю: заколюць кабана, не пэцкаюцца з крывянкамі, крупянкамі, усякімі там сальцісонамі, кумпякамі. Янкоўскі.
КРЬІЖАВАЦЬ*, незак. Складывать крестом, укладывать крест-накрест. Валіў я дровы, крыжаваў і сек, — дзесятнік быў са мною вельмі ласкаў. Гаўрук. Лес мы крыжавалі каля Чорнай рэчкі. Хведаровіч
Дадатковыя словы
адездам, с.александровiч....двое
13 👁