Як хороша ў святочны дзень маглі прыбрацца крамнінай дзяўчаты... Гілевіч. КРАМЯНЕЦЬ, незак. Делаться ядрёным, упругим; бодрым, здоровым (о человеке). Алесь раптам успамінае, што ў Тасьчынага бацькі ў гародчыку крамянеюць раннія яблыкі. Хадановіч. Ён [холад] здаровы, ад яго крамянееш і адчуваеш, як падужэў ад працы і загару за лета. Пташнікаў. КРАСКА, -і, ж. Полевой цветок. І адбылося тое, што наклікалі жужлівыя пчолкі, аб чым шапацелі сарамліва-ціха чараты з плюшнікам, чаго чакалі, ківаючы пекнымі галоўкамі. прырэчныя краскі. Мурашка. А пчолы з кожнай краскі збіралі мёд дзень цэлы. Пушча. Пазарасталі травою сцежкі суровай пары. Белыя, сінія краскі нашы схавалі сляды. Бялевіч. КРАТАВІННЕ, -я, н., зб., разм. Горки земли, нарытые кротом. А яна [паляна] была на дзіва ціхая, ні то затоеная, ні то мёртвая: ні конь пасвіўся, ні варона села — адно сонца бляклае, абцягнутае і кратавінне пад нагамі. Лобан. Дол быў няроўны, паклычаны кратавіннем. Сачанка. КРАТЫ, -аў, адз. няма. Металлическая решётка на окне. У пераплёце крат цямнеюць вокны тыя, што бачылі яго, і шыбы, праз якія на пэндзаль ападаў, іграючы, прамень. Танк. Астрог быў цэлы, вунь відаць і дах на будынку, зеленаваты, даваенны, і вокны з кратамі, ды і агароджа цэлая. Марціновіч. Чалавек сяктак загаварыў толькі пад самы вечар, калі, хоць і пасечаная кратамі, палоска астрожнага акна была ўжо амаль зусім цёмная. Кулакоўскі. КРУПЕНЯ, -і, ж., абл. Крупяной суп....Яно [наступленне] чакаецца з дня на дзень, і абрыдзелая крупеня ніяк не лезе ў рот
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁