КОРХ, -а, м., уст. Мера длины в ширину ладони. Прайшоўшы прасторную зборню, чыста падмеценую, але ўсё ж брудную, бо на падлозе было не менш, як на корх, засохшай гразі, нанесенай сюды з усіх канцоў воласці, Лабановіч адчыніў дзверы ў канцылярыю. Колас. А чалавек, як муха, гудзеў сваё, не адстаючы ні на крок, ні на корх. Гартны. Вокны ў вагонах тады парабіліся, як мядзведзі, на корх, калі не лепей, панамярзала лёду на іх. Калюга.
КОРЧ, карча, м. 1. Вывернутый из земли с корнями пень. Павольна тубылец ідзе праз тайгу і сочыць, дзе собаль у корч мільгануў, шукае, дзе ходзіць-лятае касач. Дубоўка. Пісьменнік выварочваў і пілаваў карчы, прычым рабіў гэта з вялікім задавальненнем. Лужанін. 2. Абл. Куст картофеля, лука и др., вывернутый из земли. А восень — выццё малатарні, хмары пылу, ад якіх душыць усярэдзіне, доўгія рады карчоў бульбы, падкапаных жалезняком Яўхіма ці старога Глушака... Мележ. Не, пакуль тое капаць, маці падкопвала — разграбала рукамі зямлю пад карчамі, выбірала самыя вялікія бульбіны, а астатнія, меншыя, прыгортвала зноў зямлёю... Сачанка. Старая жанчына збірае ў прыпол бульбіны. Бярэ вывернуты з зямлі корч, атрасае і падбірае дробную, нібы гарох, бульбачку. Карамазаў.
КРАМНІНА, -ы, ж., разм. Материал фабричного изготовления; одежда из такого материала. Пасля жніва ён [Кастусь] пачаў угаворваць яе не шкадаваць тых грошай за каня і набраць крамніны на плацце. Чорны. Але 6ыла раз набрала яму Прузына ў анучніка за старызну крамніны на штаны і на кашулю. Калюга. Галоўнае ж — з'явіўся тут эмтээсаўскі ларок: там прадавалі хлеб, крамніну і колькі хочаш гарэлкі. Кулакоўскі
Дадатковыя словы
зявiўся
11 👁