гулялі ў ножыкі хлопчыкі, недалёка ад іх, дзе пачынаўся рэдкі 6ярозавы гай, хадзіў статак. Казько.
КОРБА, -ы, ж. Ручка, предназначенная для вращательного движения. У6ачыўшы семінарыстаў, сівенькі дзядок-лірнік пасоўваўся ўбок і, круцячы корбу, пачынаў напяваць. С.Александровіч. Вера бярэцца за корбу, але спачатку круціць не ў той бок, мякіна струменьчыкам вылятае з каша. Грахоўскі. Дзед павольна крануў корбу, потым рэзка крутануў яе. Караткевіч. Корба з рукі, нібы кобра, ірвецца. Камейша.
КОРМНІК, -а, м., разм. Откормленный кабан. Дастаўся Мальвіне ад дзядзькі — вечнага халасцяка добра дагледжаны дом з садам і гародам амаль у цэнтры мястэчка, хлеў з адрынаю і склепам, выпеставаная малочная карова, кожны год Мальвіна трымала доўгіх, як луты, кормнікаў, вяліся куры і гусі. Грахоўскі. [Іван] зазірнуў у іх, хоць ведаў, што ў адным хлеўчуку — кормнік, у другім — двое падсвінкаў. Тарціновіч. Паставіўшы на прыпек два чыгуны з бульбай кормніку, Салвэсіха наліла іх вадой, пасля, узяўшы аберуч вілкі, пасунула чыгуны ў печ, бліжэй да агню. Рыбак.
КОРТ, -у, м. Плотная хлопчатобумажная ткань, называемая иначе «чёртовой кожей». Не было ў ёй [постаці] нічога незвычайнага, проста высокі чалавек у бравэрцы, пацягненай вышмальцаваным кортам. Чорны. І мусіць, як мая маці, варочаюцца дадому ўжо з торбачкаю солі, з запалкамі, з кавалкамі корту ці паркалю. Адамчык. Але за вату крычала маці: збіралася яшчэ на зіму «пацягнуць» фуфайку кортам. Пташнікаў
12 👁