КЛЯШТАР, -а, м. Католический монастырь. Царкоўныя, касцельныя і замкавыя вежы маглі яшчэ прастояць стагоддзе і больш, муры бернандынскага кляштара і так пуставалі. Чорны. Хата ў іх была вялікая, побач сад і прасторны кляштар з дзвюма сажалкамі, адразу за валам — рэчка. Грахоўскі. Як манахі ў кляштары, за шклом томяцца някранутыя томікі. Такаль. КНІГАРНЯ, -і, ж. Книжный магазин. І заняліся скрозь пажары — гарэў завод, кнігарня, дом. Глебка. У час адной з такіх вылазак у губернскі Мінск — было гэта напрадвесні — верхменскі настаўнік заглянуў у адну кнігарню, другую і накупляў сталічных і мінскіх газет. С.Александровіч. Пакуль Грынька на вуліцы пад дрэвам іграў на скрыпачцы, Захарка заскочыў у кнігарню і вярнуўся з кніжачкай пад кашулькаю. Карамазаў. КОНАЎКА, -і, ж. Металлическая или деревянная кружка конусообразной формы. Ля вядра - вялікая драўляная конаўка, пастаўленая пасля таго, як пабілі настаўнікаў кубак. Гарэцкі. Яна [жонка] пераглядзела ўсё, што было ў мяху, знайшла кацялок, лыжку, конаўку, чыстыя анучы. Карамазаў. Напіўся з конаўкі вады, але не ўсю выпіў, то вылі яе, але не ў вядро. Янкоўскі. КОПАНКА, -і, ж. Небольшой искусственный водоём. Я чарпануў берасцяным карцом з копанкі рудаватае вады, напіўся, рэшту выліў на рукі і апаласнуў твар. Грахоўскі. А два катлы і замашны чарпак былі вынесены на агарод і прымайстраваны адпаведным чынам каля невялікай копанкі. Васілевіч. На палянцы каля невялікай копанкі з застойнаю зялёнаю вадою
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁