КЛУБ, -а, м. Верхняя часть бедра. У расчыненым акне стаяла, бачная па клубы, маладая і станістая жанчына. Чыгрынаў. Ён [Перанег] зажмурыўся і адчуў, што яна нешта завязвае на яго клубах. Сіпакоў. На худых клубах толькі чорныя сацінавыя трусы да калена, ды на кашчавых плячах мазутная сіняя майка. Казько.
КЛЯВЕЦ, -ўца, м. Молоток для отбивания кос и насечки жерновов. Скакалі заўзята кляўцы па 6абках, адцягваючы вострыя языкі кос. Крапіва. Так век судзіў, так ён падбаў: клявец ператвараўся ў молат, у трактар — плуг... Лужанін.
КЛЯНІНА, -ы, ж., разм. 1. Отдельное дерево клёна. Можа, дзед старой рукою настругаў яловых планак, кляніну па-над ракою высек скрыпцы на рабрыны? Дубоўка. Сам Донька, пільна аглядаючы засохлы ствол даволі таўстое кляніны, быў так заняты, што нават не заўважыў, калі мы абкружылі яго. Броўка. 2. Древесина клёна. Цікаўны наш набраў галля, за садаы разлажыў агеньчык. Сядзіць на камені аддаль, стругае з кляніны ражэнчык. Дубоўка. Чытаючы, [Петэр] чуў, як спрытна ходзіць нож Лайзінса па кляніне. Броўка. Кавалак кляніны заставаўся з леташняга. Усохла, улежалася. Лужанін.
КЛЯНОВІК, -у, м., разм. Сок кленового дерева; напиток, приготовленный из такого сока. Набрыняла яна [зямля] сокамі пахучымі, захмяліла дрэвы кляновікам ды бярозавікам, упрыгожылася краскамі веснавымі, нясмелымі, сарамлівымі... Лынькоў. На хутка пастаўленых нібы сталах... стаялі збаны сіваватага, назапашанага ў сакавіку бярозавіку і кляновіку, а пры збанах — ёмкія кубкі. Янкоўскі
10 👁