Сачанка. Ужо ў самым-саменькім смаку,кіяхі, ужо распузацела бручка... Янкоўскі.
КЛЕНЧЫЦЬ, незак. Стоять на коленях. Яна кленчыла да мяне бокам, хустка нізка насунута ад гарачыні, і я не пазнаваў бабулі, а ў твар не заглянеш, Брыль. Зневажаў [Лук'ян] бога. Таго самага, перад кім кленчыў усё жыццё. Лужанін. Дарэмна кленчыць просьбіт скрушны прад імі, — што там ні было б, — як і заўсёды, раўнадушны дубовы твар, дубовы лоб. Такаль.
КЛЁК, -у, м., разм. 1. Здравый смысл. Вы думаеце, увесь клёк рэвалюцыі ў тым, што цяпер загадчыкам стаў іншы, чым раней 6ыў. Чорны. Нешта ўвосені сорак пятага года, калі ў мяне 6ыло больш сялянскага клёку, я, супрацоўнік «Вожыка», ужо тым часам і пасмялелы ў дэмакратычным рэдакцыйным калектыве, спытаўся ў нашага галоўнага, Крапівы, пра адно сваё неўразуменне. Брыль. Вось і слоў не хапае, скупа клёку ў радкоў. Лужанін. 2. Жизненная сила. — Калі ў чалавеку няма ўжо клёку, дык ніхто яму не паможа, — прастагнала Салвесіха. Сабаленка. У добрай бочцы — добры клёк. Зуёнак.
КЛЁННІК, -у, м., зб. Заросли клёна. [Каза] спакойна клённікам ідзе, зялёны ліст смакуе. Барадулін.
КЛІЧНІК, -а, м. Восклицательный знак. Колькі разоў паўтараецца беднасць, колькі клічнікаў для сучаснага рэдакцыйнага грамацея. Брыль. ...Свіны кароль ці туз фабрычны ярлык на творчасці налепіць і пад табой паставіць клічнік. Танк. Чырвоным алоўкам падкрэслены некаторыя радкі і паасобныя словы, сям-там стаяць пытальнікі і клічнікі. С.Александровіч
Дадатковыя словы
брыль....свiны, лукян
14 👁