КРЫНІЧЫЦЬ, незак. Бить ключом. Пасля, калі Толя ўбачыў на грудзях Максіма, вельмі блізка пад сэрцам, прадзёртую куляй разорку, з якой неўтаймавана крынічыла кроў, хлопец падумаў, што ранены, відаць, страляў з адной рукі. Брыль. І ці не з такіх вось багдановічаўскіх радкоў будзе крынічыuь наша гістарычная проза... Клышка. КРЫНІЧЫІІІЧА, -а, н. Углубление, в котором бьёт родник, место вытекания потока воды. 3 дарогі бачна была старая крыніца — мініяцюрнае азярцо, з багністым крьнічышчам навокал. Чорны. КРЫШАНЫ, -оў, адз. няма, абл. Заправленный салом картофельный суп. А здаецца ж, як у школу збіраўся, і наеўся ўволю — апаражніў міску капусты, з'еў амаль не талерку крышанёў, а потым. яшчэ і печанай паўгарбузы ў жывот умяў. Сачанка. Дзеці сядзелі як заварожаныя, гледзячы ў рот дзеду Міхалу, а дзяды, паспрачаўшыся ды пасёрбаўшы крышаноў з аднае місы, ішлі разам адну нядзелю ў царкву, другую — у касцёл. Тычына. КРЭМЗАЦЬ, незак., разм. Писать небрежно, не заботясь об аккуратности. Ён [Кураглядаў] пераможна і ўрачыста дыктаваў тое, што ў патрэбны момант можа выратаваць асабіста яго, а Мішка паслухмяна ўсе гэта крэмзаў. Далідовіч. КРЭСЫ, -аў, адз. няма. Название земель Западной Беларуси, находившихся до 1939 года под властью Польши. І не ў панскіх інтарэсах здзек такі чыніць «на крэсах», нечуваны здзек пад сонцам! Колас. Балюе панская Варшава, а для гуманнасці, прагрэса ідзе аблава за аблавай на ўсходніх «вольных
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеў
14 👁