польскіх Крэсах? Купала. І, як жандар, стаіць на крэсах чарнейшая ад здрады ноч. Лужанін.
КУБЕЛ, -бла, м. Закрывающаяся крышкой кадка, предназначенная для хранения пищевых продуктов и вещей.... У клуні быў патайны пограб, а ў пограбе хаваўся кубел з салам. і іншы скарб. Колас. У клеці повен кубел свежыны, пабелена столь, вышаравана падлога. Грахоўскі. Нехта там тупаў, штосьці перасоўваў, стукаў вечкамі кублаў. Ракітны.
КУДЗЕЛІЦЦА і КУДЗЕЛІЦЬ, незак., разм. Становиться подобным на кудель. Воблачка пяску кудзеліцца пад полем. Бядуля. Па вечарах жа, волкіх і росных, клубіцца, кудзеліцца, паўзе адусюль з балот туман. Сачанка. На платах тчэцца шоўк павуціны, і кудзеліць пад хаткаю дымок. Бядуля.
КУДЗЯЛЯНКА, -і, ж. разм. Постилка, сделанная из кудели. Прыгнаў Кастусь статак, хуценька забраўся на катову горку і накрыўся цёплай кудзялянкай. С.Александровіч.
КУЖАЛЬ, -ю, м. 1. Очёсанный лён. А сцюдзёнай зімой у хаціне курной кужаль прала, снавала і ткала. Купала. Бацька полаз габлюе, а маці аж да поўначы кужаль прадзе. Бялевіч. Домна ўсяляк хацела навучыць сваіх дачок прасці кужаль ды ткаць... Парахневіч. 2. Тонкий холст, вытканный из льняных ниток. Нарэшце, сабраліся ўтрох, каб завітаць туды, дзе былі нашы сцежкі-дарожкі, дзе 6ылі нашы стаянкі, дзе вёскі, у якіх паілі нас малаком, кармілі, чым было ў каго, дзе аддавалі на раны апошнія сувоі кужалю... Янкоўскі....З белага кужалю Антось хоча пашыць сабе кашулю і нагавіцы. Бажко.
КУКЛА, -ы, ж. Женская причёска в виде закрученной на затылке в узел косы. Раскруцілася з куклы каса, матлялася па
13 👁