белых плячах — па нажутцы — з боку на бок; ля вуха быў відаць кавалачак грэбня, як прыляпіўся. Пташнікаў. Хусткі ў іх [баб] з'язджалі на патыліцы, і было відаць, як трасліся дробныя, сабраныя з рэдкіх пасечаных валасоў іхнія куклы. Адамчык.
КУПЧАСТЫ*, -ая, -ае. С большой кроной (о деревьях). Гуляе вецер пад купчастымі макушамі палескіх пушчаў, калыша галіны пад свежымі курганамі-магіламі... Колас. Усюды былі дрэвы, з тоўстым стволлем і купчастыя. Чорны. Праплывалі па баках зубчастыя яліны, купчастыя прыдарожныя хвоі. Лынькоў.
КУПЧСАЦІЦЦА, незак. Расти кудрявым, с большой кроной. Ядловец быў мокры, крушыннік купчасціўся пад ім і саступаў пакрысе дарогу росламу алешніку. Чорны. Трава прыкметна горшала, вылазіла з яшчэ неглыбокай вады, купчасцілася весела на купінах. Мележ. За колькі крокаў адсюль баравіна спадала ў нізіну, а там купчасціўся ўжо ягаднік ля струхлелых пнёў, чарнела сатлелае голле. Стральцоў.
КУРКОЎКА, -і, ж., разм. Охотничье курковое ружьё. Сон на дасвецці ўбачыў: Проню каля Прапойска,.. браценіка Сідара, настаўніка, акоп пад школьнымі вокнамі на беразе Проні, а ў акопе мужыкоў, знаёмых і незнаёмых, каго з вінтоўкай, каго з куркоўкай, а каго і з цаглінай. Карамазаў. Калі па вёсцы пайшла пагалоска, што на канаве панішчылі баброў, Сцяпан з нейкаю нават палёгкай і радасцю закіпуў куркоўку за плячо і пайшоў займацца следствам. Жук.
КУРНІЦА, -ы, ж. Курная хата. Але досыць 6ыло пераступіць цераз парог, каб адразу знікла гэтае ўражанне, бо ўсярэдзіне хата нагадвала даўнейшую курніцу... Зарэцкі
Дадатковыя словы
зязджалi
15 👁