КУТНІК*, -а, м. Обедневший безземельный крестьянин, снимающий для жилья часть комнаты (угол). Сёння быў першы дзень, калі Міколка ішоў дадому, не баючыся бясконцага дзедавага бурчання і сварак: у яго, вечнага бесхацімца, нарэшце будзе свая хата, у яго, беспрытульнага кутніка і кватаранта, будзе свой родны кут. Тычына.
КУФЕЛЬ, -фля і КУХАЛЬ, -хля, м. Бокал для пива. На радасцях забеглі ў нейкую сталовую каля Рыбнага рынку ды выпілі па куфлю піва, хоць я і не люблю гэтага пітва. Танк. Па шкле куфля аплывала белая пена і шляпалася пад ногі. Лобан. ...Выняў з партфеля падрыхтаваны Янкам бутэрород, заказаў і выпіў кухаль піва. Брыль. Ён [чалавек] мяне зразумеў і на мыліцы сігануў да акенца, у якім заўважыў кухлі з півам. Карамазаў.
ЛЛАГАДНЕЦЬ, незак. Становиться более покладистым, добродушным, мягким. Змітро, які з усімі быў жорсткі і суровы, перад ёю лагаднеў, рабіўся мяккі, як воск. Сачанка. Калі былі твае так блізка вусны, зусім не разумеючы сябе, я лагаднеў, нібыта ліст капусны... Макаль. Ступаючы па раллі, заграбаючы пяцярнёю грэчку, Хвошч усё больш лагаднеў, дабрэў. Лупсякоў.
ЛАДКАВАЦЬ, незак., разм. Приводить в порядок. Калі зайшоў у купэ, там ладкавала рэчы высокая, досыць маладая жанчына. Навуменка....Тося ладкавала пасцель, а ён [Антон] стаяў ля акна і глядзеў на вяргіні ў палісадніку. Савіцкі.
ЛАЙНО, -а, н., абл. Единица белья или одежды. У дарозе людзі захіналі яго [скарб] лайном ад дажджу і ветру разам з
Дадатковыя словы
бутэрброд, лобан....выняў
13 👁