галапузымі малечамі, якія дурэлі на возе. Сіпакоў. Як кулак — не кулак без пальца, і «ў абодва не зрыць» аднавокі, так грамадства з адным нешчаслівьш каштуе не болей лайна. Караткевіч. ЛАМАНКА, -і, ж., разм. Охотничье ружьё, которое заряжается готовыми зарядами в гильзах. Няхай стрэльба — не ламанка, але стрэліць — зробіць знак... Колас. На правым плячы чалавека вісела двуствольная ламанка, а на поясе патроннік, як у паляўнічага. Кулакоўскі. ЛАМАЧЫНА, -ы, ж. 1. Обломок дерева. І толькі тады, калі спатыкнулася на ламачыну трэці раз і ледзь-ледзь не ўпала, Ліда пайшла спакайней, тулячы дачушку да задыханых, усхваляваных грудзей. Брыль. Ён [стары] сядзіць перад ачахлым вогнішчам на ламачыне: у ватоўцы, босы, па костачкі ў прысаку. Карамазаў. 2. Разм. Поломанная, испорченная вещь. Яны апрануліся, нават не памыўшыся, і, узяўшы вінтоўку, нейкую ламачыну, пайшлі, сказаўшы, што вернуцца можа сёння, а можа і заўтра. Асіпенка. Сам Сухавей сядзеў на нейкай фатаграфскай ламачыне, а поплеч стаяла Марыля, паклаўшы мужу руку на плячо. Тычына. ЛАСКАВЕЦЬ, незак., разм. Делаться ласковее, добрее. [Дзед] лаяў нас невядома за што. Але потым ласкавеў. Гарэцкі. Калі шчасліва ласкавее і добрыцца цнатлівы смех, — нашто, скажыце, як завея, як асуджэнне — слова «грэх»? Сіпакоў. ЛАСТАВЯНЯ, -няці, н. Птенец ласточки....Ледзь чутна папісквалі ў злепленым пад самым. вільчыкам гняздзечку ластавяняты... Навуменка. Ах, во яно што! Гэта ж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁