ластавяняты, якія так прывыклі да гнязда, усё яшчэ па звычцы ныраюць з двара ў цемнаваты лаз. Сіпакоў.
ЛАТАШЫЦЬ*, незак., разм. Рвать без разбору, с жадностью, опустошая. Тыя, у садку, ужо ўзлезлі на другую яблыню, з кіславатымі невялічкімі яблыкамі, якімі было густа абсыпана сучча, і латашылі іх там у кішані і пілоткі. Быкаў. А як цвілі там, і каля дому на ўзлесках, пахучыя, як мёд, чаромхі! Кастусь нават шкадаваў, калі іх бязлітасна латашылі маладыя людзі на 6укеты. Якімовіч. А яны са Сцяпанам пачалі латашыць арэхі. Даніленка.
ЛЕНАВАТЫ, -ая, -ае. Немного ленивый, с приметами лени. Крануць яго [молат] трэба мець сілы, ён змайстраваны не па цяперашніх людзях — слабых і ленаватых. Мікуліч. Вось ён [Мілер] пускае блакітныя кольцы духмянага дыму ад дарагой цыгары, і яго ленаваты мяккі барытон гучыць зусім лагодна. Арлоў.
ЛЕПШАЦЬ, незак., безас. Становиться лучше (о здоровье). Стары заморгаў вінавата вачамі і хрыплым голасам прамовіў: — Ат, гаворка! Што ў старога можа быць?! От, то лепшае, то горшае. Тычына. З месяц дзед Мікіта ляжаў у бальніцы... Ніяк не лепшала. Дудараў. Яму [дзядзьку] моцна забалелі ныркі. Застудзіў ці што. l потым, дзе 6 ні лячыўся, колькі б ні грэўся на поўдні — усё роўна не лепuіала. Ягоўдзік.
ЛЕСНІКОЎНА і ЛЕСНІЧОЎНА, -ы, ж., разм. Дочь лесника. Як на шчасце, паявілася леснікоўна. Мележ. А леснічоўне хораша на мурагу на вышках. Барадулін.
ЛЕСНІКОЎСТВА і ЛЕСНІЧОЎСТВА, -а, н. Работа, занятие лесника. — Нагаворыць немцу і з леснікоўства прагоніць
13 👁