Няхай праганяе. Многа ты меў з леснікоўства! Чарнышэвіч. Мікалаю давялося леснікоўства кінуць, старую кабылку прадаць. Карпюк. АМіна Марук... голасна, нібы дэкламуючы выказваў свае думкі, якія прыходзілі яму за доўгія гады леснічоўства. Броўка. ЛЕСНІЧОЎКА, -і, ж., разм. Дом лесника и его семьи. У другім баку, за леснічоўкай, зялёнае мора хвойных і лісцяных вяршыняў — пушча. Брыль. Леснічоўка здаецца доўгай і нізенькай, а акенцы — маленькімі-маленькімі. С.Александровіч. Саўка расказваў, што дарога на Нёман ад яго леснічоўкі зусім простая і ідзе траха не ўвесь час полем. Якімовіч. ЛЕТАВАЦЬ, незак., разм. Жить где-нибудь летом, оставаться на лето. На гэтай пустой кватэры збіраліся студэнты, што заставаліся летаваць у горадзе. Чорны. Гадуюць кабаноў на свежыну, гадуюць сыноў на вайну, усё спазнаўшы на сваім вяку, сяляне, і застаюцца — як на пяску летаваць сані. Барадулін. А бывала, сюды на паляванне толькі паны прыязджалі... Панская псярня тут заўсёды летавала... Тычына. ЛЕТАСЬ, прысл., разм. В прошлом году. Добра 6ыло летась, на пачатку кастрычніка, у маёй, з двума сябрамі, паездцы на Петрыкаўшчыну. Брыль. Летась і пазалетась пан не даў галынаўцам касіць на частку. Якімовіч. Пасля [маці] не выцерпела — пабегла ў хату і вынесла, зняўшы з ложка, палатняную пасцілку ў жоўтыя палосы, новую, вытканую летась. Пташнікаў. ЛЕЦІШЧА, -а, н., раэм. Дом, где живут летом; летнее пристанище. Прытым жа Слаўнае лепш за якое лецішча. Мурашка. Цяпер рэдка каго з пісьменнікаў там убачыш, шмат у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁