каго, дзякуй богу, завяліся свае лецішчы, працаваць можна дома, а бывала, бадай-што ўся творчая работа праходзіла там. Скрыган.
ЛЁК, -у, м. Селёдочный рассол. У краме цётак Алтарыхі ці Вэльваліхі ён [дзед] часта браў лёк ад селядцоў, а мы, унукі яго, з велізарнай асалодай мачалі хлеб у гэтую салёную жыжку, лічачы яе найвышэйшым дарам. Астрэйка. І смагне селядзец у лёку, і ў лютай пары млее кроп. Барадулін.
ЛЁСТКА, -і, ж. Поперечная планка в кузове телеги. Лёсткі ў драбінцы на драўляным хаду трасуцца. Баранавых. Сымон прывязаў лейцы да лёсткі, саскочыў з воза... Чарнышэвіч. Праверылі, ці добра трьмаюцца лёсткі ў білах, падцягнулі атосы, паправілі палукашак, густа падмазалі дзёгцем колы. Якімовіч.
ЛЁХ*, -у, м. і ЛЁХА*, -і, ж. Ход, прорытый под землёй. 3 яго [лесу] гушчэчы, пацямнеўшай ад змроку, як з агромністай закуранай дымам і сажаю лёхі, роўным шэрагам, стройна, як птушкі на адлёце ў вырай, зашнуравала рознакалёрная, рознарослая гавяда. Гартны....Выраўнялася і тужэй нацягнулася пад высокім берагам канавы ўсыпаная дробнымі каменьчыкамі сцежка, раптам правальваючыся ў глыбокія, вытачаныя снегавою вадою лёхі. Адамчык, Тут, кажуць, ёсць пад зямлёю знарок пракапаныя лёхі. У адну такую лёху наш Сівіца быў траха не праваліўся. Калюга.
ЛІПЕЦЬ, незак. 1. Едва держаться. Каля яго, на крэсле, якое ледзь ліпіць ад старасці, асцярожна сядзіць Людзін і Анін тата. Брыль....Калі я ўзыйшоў на масток: дык здалося мне, што ён ледзь ліпіць і можа рухнуць у кожную хвіліну. Марціновіч
12 👁