Находиться в запустении, в состоянии упадка. У садзе за старою афіцынаю аканома ліпела пад заплытым стаўком старэнькая закінутая лазенька. Гарэцкі. ЛІСЦВЯНІК, -у, м., абл. Лиственный лес. Скончыўся малады лісцвянік — алешнік ды асіннік, і пачаўся стары бор — рэдкія сосны адна ў адну, аблітыя сонцам. Шамякін. ЛОЙ, лою, м. Нутряной говяжий или бараний жир. Хто яго ведае, ці авечы, ці гавяджы; чаго не ведаю, таго не скажу, але лой добры. Чорны. Самьм большым далікатэсам 6ыла смажаная бульба, кансерваваная з лоем фасоля... Грахоўскі. Я застаўся з машыністам, якому дзяўчынка прынесла абед — паўглечыка малака і запраўленыя лоем бульбяныя аладкі ў місачцы. Хадкевіч. ЛОЎЖ, лаўжа, м. Сложенный в кучу хворост. Непадалёк каля вялізнага, замеценага снегам лаўжа рукавом шыняля выцірае слёзы, ад адчаю ці дыму, лейтэнант Ягораў і ніяк не можа ўпаліць адсырэлае сучча. Грахоўскі....Кожны пасля сваёй работы забіраў дамоў буйнейшыя ацяробкі, а ўсё дробнае, каб яна не засмечвала, не даводзіла да хваробы лес, зносіў у лоўж і паліў. Далідовіч. Сасмягла, высахла дуброва, уся ў лаўжах, у лысых пнях. Камейша. ЛУЗАНЕЦ, -нца, м. Вылущившийся орех. Калі я падкінуць збіраўся ў агонь ахапак пажоўклага лісця ляшчыны, апаў лузанец залаты на далонь. Танк. ЛЫЧ, -а, м. Свиное рыло. А дыпламатыя — то ж хітрасць, свіння — але хавай свой лыч. Бачыла. Прысаромлены, прыгнечаны, пайшоў певень да карыта, у якім гучна лопаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁