лычам парсюк. Сачанка. Парсюк тупаў каля парога, наровячыся лычам падчапіць дзверы ў сенцах... Парахневіч.
ЛЫЧАСТЫ, -ая, -ае. С длинным рылом. А потым, праз які год-два, і цялушку агоралі — чорна-белую, з крутымі рагамі Дуньку, купілі жвавенькае, лычастае парася... Сачанка. Раніцай лычастая Усцінава свіння хацела схапіць тую глыжку і ўлезла лычам аж у хату. Сабаленка. Ён [Паходня] распытваў пра распарадак на ферме, пра рацыён, пільна аглядаў станкі і іх лычастых жыхароў... Хадкевіч.
ЛЮБІЗНІК, -у, м., разм. Приворотное зелье. Во як густа пахне любізнік — кудзелістае, з дробнымі белымі кветачкамі зелле. Дзявочая прысуха... Місько.
ЛЮДНЕЦЬ*, незак., разм. Становиться людным. Кнігарні. Яны ў нас, дзякаваць нам самім, багацеюць і харашэюць, люднеюць. Янкоўскі.
ЛЮСТРАВАЦЦА*, незак. 1. Отражаться, как в зеркале. Агні люстраваліся ў вадзе, і Ленінград спаў пад вадою, як здань, а крокі гучалі... гучалі... гучалі... Караткевіч. Мужчыны адзін па адным, несучы па плячах косы, у якіх люстравалася сонца, сыходзіліся да 6рыгадзіравай дзялянкі на сняданак. Сабаленка. 2. і ЛЮСТРАВАЦЬ*. Отсвечивать, как зеркало. Напрасцяк падаліся да Дняпра, што шырокай звілістай падковай люстраваўся, святлеў удалечы. Сачанка. Люты сям-там здзьмуў з ракі снег, і празрыстыя разводы лёду люстравалі блакітнае сонца. Караткевіч.
ЛЯВОНІХА, -і, ж. Белорусский народный танец; музыка к этому танцу. Толькі адзін Антось Байбак не хацеў злучацца з грамадою і не пераставаў араць пясок, крычучы, каб на яго
12 👁