пазіралі, бо ён паказваў, як даўней скакалі лявоніху. Колас. Перш выбіраў я вуліцы, дзе гуляла-жыло маё сонейка, дзе пыл «Лявоніхі» курыцца пад перазвоны гармоніка. Танк. Пятрок іграў доўга, пасля песняў узяўся за танцы і перайграў ш і казачка, і лявоніху, і стра-даніе. Быкаў.
ЛЯСІНА, -ы, ж., разм. Единичное дерево. — Э, ці гэта не бывае, — падумаў сам сабе [чалавек], узяў сякеру ў рукі і нахіліўся, шукаючы, дзе 6 адсячы канец лясіны. Гарэцкі. Тут ужо стала відаць, як на самай выспе ў канцы іх надзела пахіла вагаўся свежы, з неакоранай лясіны звіты вялізны крыж... Быкаў. Пакруціўшыся, пахадзіўшы вакол, знайшоў [Цікаўны] зламаную (відаць, бураю) сукаватую лясіну, прыставіў яе да сцяны і па ёй палез наверх. Сіпакоў.
ЛЯШЫЦЬ, незак., абл. Делить участок поля на полосы, отмечая края посева. Ляшыў Мікіта жыта, і як на злосць яму валы скрывілі баразну. Купала. Праслаўляе ён поле... і сяўбу, і агні на рабінах з баравое паляны, і красуню-дзяўчыну, што так ляшыць старанна... Броўка. Толькі пад канец вячэры пачаў раіцца з дзедам, што рабіць заўтра: ці адворваць бульбу, ці канчаць ляшыць жыта ў Дрывасеку. Танк. М МАЖДЖЫР і МАЖДЖЭР, -а, м., разм. Металлическая ступка для измельчения твёрдых веществ....Юзік, не маючы сапраўднага бубна, ішоў паперадзе ды бубніў у бубен, «штацкі» — трымаў леваю рукою аблубіцу з старага рэшата і з усіх сіл лупіў па ёй меднаю качалкаю з мажджыру, якую ціхом сцягнуў ад мацеры. Чорны. Дубовыя гаі непадалёку ад дома насыпалі
11 👁