багата жалудоў: вымачыўшы і ператоўкшы ў мажджэры, можна напячы гаркаватых праснакоў і заварыць кавы. Лужанін.
МАЙ, маю, м., абл. Молодая зелень деревьев, используемая для украшения. Пракоп раздзеўся. Яму далі венік, пахучы, як май. Колас. Кузаў машыны паабтыканы маем, у ім было ўжо людзей, болыuасцю, праўда, маладых, але відны і жанкі, і мужчыны. Жук.
МАКУЛІНКА*, -і, ж., разм. Маковое зёрнышко. Думаеце, лёгка было аўтару хоць дзе-нідзе на малую макулінку свойскага, хатняга, чалавечага ў іх [людзях] напаткаць? Калюга. І не было ні макулінкі зайздрасці ў гэтай думцы... Дайнека. Толькі, дружа, ніякіх прынцыповых уступак ворагу! Ні на макулінку! Калеснік.
МАЛАДЗІК, -а, м. Молодой месяц....Сумна плыве маладзік бледна-сіні ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд... Багдановіч. Над ціхай стомленай вёскай шчодра зорнае неба і самотны, сарамлівы маладзік. Брыль. Над далёкай па даляглядзе вёскай у сонечным святле весела пабліскваў тоненькі сярпок маладзіка. Асіпенка.
МАПА, -ы, ж. Географическая карта. Пан Студніцкі кроіць мапу, крэмзае задачы... Колас. Акрэслены чырвоным алоўкам, шырэйшы зверху і вузейшы знізу, ляжаў на мапе кавалак зямлі... Караткевіч.
МАРКОЎНІК*, -у, м. Морковная ботва. Ён [Цярэшка] цягнуў на плячы некалькі тоўстых каліў маркоўніку. Лужанін.
МАРШАЛАК, -лка, м. Предводитель дворянства. Перад спраўднікам ён [Цімох] быў у протаіерэя, гарадскога галавы, маршалка і манастырскага настаяцеля. Мурашка. Скарына больш здагадаўся, чым дачуў, хто так мнагазвонна крочыць
11 👁