пераможца пад Оршай, маршалак, гетман, князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Лойка. Маршалак Загорскі не абяцаў яму задаволіць просьбу, бо гэта абразіць пачуцці дваран. Караткевіч.
МЕСТАЧКОВЕЦ, -оўца, м., разм. Житель местечка. Местачкоўцы памагалі пагарэльцам будавацца, стаць на ногі, давалі прытулак, хлеб і да хлеба, увесну пазычалі насенне. Грахоўскі. Бабка Аўгіння расказвае бясконцую чараду прыгод, што здарыліся з тым ці іншым местачкоўцам. Навуменка. ...Сюды рыбакі заганяюць лодкі; тут пакупацца і на пясочку пазагараць добра; тут местачкоўцы збіраюцца вольнаю часінаю пасядзець... Янкоўскі.
МЛЁН, -а, м. Рукоятка для приведения в движение ручного жёрнова или соломорезки. Сымон трымаў у руках млён, а Мікола — грамнічную свечку. Свечка была мала чым менш ад млёна — палкі, якою круцяць жорны. Колас....П'яны, беспрытомны дзед, зачапіўшыся за парог, звіўся ў памялешніку, ды ўстаць яму ўжо не даў гэты цяжкі з 6улаватым канцом млён. Адамчык. Потым, ужо ўзяўшыся за млён, якім круцяць цяжкі камень жорнаў, [Яніна] хуценька глянула на яго цераз плячук і — от шаляніца-дзеўка! — паказала язык. Дайнека.
МЛЫНАРЫШЧА, -а, н. Место, на котором стояла мельница. Жыве Мітрафан адразу за мастом, на старым млынарышчы. Ракітны.
МУЛЬТАН, -у, м. Турецкий табак. А я засею мультану — даўно ўжо мару я пра гэта. Колас. Мы толькі курым — часцей ды часцей — духмяны, накрышаны дзедам мультан. Брыль. Яму [Матузу] не толькі давалі цыгарку, а насыпалі жменю дробна накрышанага мультану. Грахоўскі
Дадатковыя словы
навуменка....сюды, пяны
14 👁