МУЛЯРСТВА, -а, н. Ремесло, занятие каменщика. 3 зялёных сваіх год Максім налажыўся да сталяркі і мулярства. Чорны. Ён [Карл] падахвоціўся да мулярства, пільна прыгледзеўся да 6ортніцтва, садаводства і агародніцтва, калі трэба было, браў у рукі шавецкія прылады... Тычына.
МУР, -а і -у, м. 1. Каменная или кирпичная стена. 3 правага боку яна [крата] ледзьве ўпіралася ў мур, два гвазды былі выцягнуты. Чорны. Ізноў я тут, сярод муроў, паміж астрожных сцен праклятых. Танк. І ўжо раслі для светлых хат чырвоныя муры, жыццё сваё на новы лад вялі гаспадары. Бачыла. 2. Каменное или кирпичное здание. Горад шуміць, вялікі горад, шэры граніт, камяніцы, муры...Танк. Гарачы прысак. Галавешкі. Каробкі чорныя муроў. Бялевіч. У цэнтры Цімкавіч узвышаліся магутныя дубы і вязы, якім было самае малое пад сотню год. У іх патанаў старадаўні царкоўны мур. Тычына.
МУРАВАНКА, -і, ж, разм. Постройка из камня или кирпича. Ад акадэміі запомніўся шырокі двор з двухпавярховымі мураванкамі шэрага казеннага тыпу... Скрыган. А там-сям аднаўлялі больш-менш прыдатныя для жытла мураванкі. Лужанін. Мураванка стаіць пры садку ў рабінах і ясакарах, як прыгажосць не губляецца, не нікне. Янкоўскі.
МУРЗАЦЦА*, незак., безас. Затягиваться дымкой. На небе пачало мурзацца. Ці не дождж збіраецца? Янкоўскі.
МУРОГ, мурагу, м. 1. Суходольное сенокосное утодье. За шэрым схіленым парканам скрыпіць пясок сырых дарог, спадае медны ліст каштанаў на жоўты стоптаны мурог. Танк. Дзед і ўнучка сышлі з дарогі і прыселі на мурог каля бярозы. Краўчанка. 2. Сено из суходольной травы. Каню Мікіта
11 👁