прынёс аднаго мурагу... Колас. Адкалываліся ды адрыпелі на калдобінах духмяныя вазы мурагу, жыта, ячменю, лёну. Брыль.
МУСІЦЬ, незак. Быть должным что-либо сделать. Пад пагрозай арышту, нават расстрэлу кожны мусіў працаваць на ранейшым месцы. Навуменка. Зноў і зноў думаю пра тых, хто адсюль за свет паехаць мусіў, і ў хвіліну гэтую чамусьці так шкада мне, так шкада мне іх. Гілевіч. На аселіцы райцэнтра, дзе ўранні мусілі праплываць плыты, за трыма карчастымі прыбярэжнымі вербамі жыла-чакала Яна... Карамазаў.
МУЧАНІЧНІК, -у, м. Заросли толокнянки. Ён [Вяль] на ўзгорак узабраўся пад крыніцай і залёг у мучанічніку ў бары... Танк.
МЫШАК, -а, м., разм. Конь серой (мышастой) масти. У вазок быў запрэжаны бальнічны мышак, у перадку сядзеў Мікіта — конюх. Пташнікаў.
МЯДЗВЕДЗЯВАТЫ, -ая, -ае; разм. Похожий на медведя, напоминающий медведя. — Не мог знайсці якога праходу, торба, — вылаяўся ў думках сержант, убачыўшы, як той спачатку перакінуў цераз плот свой аўтамат, а пасля нязграбна пераваліў на вуліцу няўклюднае мядзведзяватае цела. Быкаў. Мажная прысадзістая постаць, нізка пасаджаная на плячах галава з кудлатымі валасамі вогненнага колеру, дужыя загарэлыя рукі рабілі яго нейкім мядзведзяватым. С.Александровіч. На лесвічнай пляцоўцы сустрэлі шырокага ў плячах мядэведзяватага мужчыну — дзядзькавага суседа. Ягоўдзік.
МЯДНІЦА, -ы, ж., разм. Медный таз. Казік у сподняй кашулі плёскаўся і фыркаў над вялікаю мядніцай. Грахоўскі. Тая
11 👁